Пра асноўныя этапы жыцця і дзейнасці юбіляраў удзельнікам сустрэчы распавялі бібліятэкары. Сябры клуба Яўген Несцяровіч і Уладзімір Адамовіч шмат добрых і цёплых слоў адрасавалі дзвюм постацям. Прыемную ўсмешку выклікаў сатырычны верш Паўлюка Труса пра самагоншчыка ў выкананні Яўгена Антонавіча. Уладзімір Паўлавіч, зямляк юбіляраў, прадставіў Паўлюка Труса – яскравай постаццю, шчырым лірыкам, класікам роднай літаратуры, рускім Ясеніным, культурным, простым, сумленным, вясёлым, а Адама Русака – музыкантам, скрыпачом, гумарыстам. Адзначыў, што амаль 200 вершаў паэта пакладзена на музыку і сталі песнямі.
На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі запісы вядодомых песень на словы Паўлюка Труса і Адама Русакаў выкананні беларускіх артыстаў. Сябры клуба з задавальненнем чыталі паэтычныя творы юбіляраў.
З інтарэсам праглядзелі ўрывак з аўтарскай праграмы Аляксандра Дамарацкага “Свет далёкай зоркі”, прысвечаны Адаму Русаку. Два музычных твора на словы паэта-песенніка пад акампанімент баяна прагучалі ў выкананні творчага і сямейнага дуэта Анатоля і Людмілы Турбалаў. Анатоль Сцяпанавіч засяродзіў сваю ўвагу на песні “Толькі з табою”, музыку да якога напісаў Ісаак Любан. Ён узгадаў, што Адам Русак і самадзейны кампазітар былі сябрамі. А яшчэ пра тое, што ў 70-ыя гады на свой юбілей Ісаак Ісааковіч запрасіў Натальеўскі народны хор пад кіраўніцтвам Івана Архіпавіча Няборскага, салісткай якога была сябра клуба Сафія Картавусава і ансамбль народных інструментаў пад кіраўніцтвам Івана Іосіфавіча Лычкоўскага, удзельнікам якога быў баяніст Анатоль Турбал.
СВЯТЛАНА ЖДАНОВІЧ,
загадчык аддзела
абслугоўвання і інфармацыі
цэнтральнай раённай бібліятэкі

