У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» раённы Савет дэпутатаў з'яўляецца прадстаўнічым органам дзяржаўнай улады Чэрвеньскага раёна, юрыдычнай асобай і асноўным звяном мясцовага самакіравання, які забяспечвае на сваёй тэрыторыі узгодненую дзейнасць органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў - Яфіменка Ларыса Віктараўна, тел. 8(01714) 26-053
Паўнамоцтвы старшыні раённага Савета:
-
прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі, аб'яднаннямі і грамадзянамі;
-
прадстаўляе для абрання на сесіі Савета з ліку дэпутатаў кандыдатуру на пасаду намесніка старшыні адпаведнага савета;
-
узначальвае Прэзідыум Савета;
-
дакладвае Савету аб стане спраў на падведамнай Савету тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, прадстаўляе сесіі Савета і насельніцтву па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў год справаздачы аб сваёй дзейнасці, дзейнасці Прэзідыума Савета, інфармуе грамадзян аб стане спраў на падведамнай Савету тэрыторыі;
-
накіроўвае на заключэнне адпаведных пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камісій;
-
склікае сесіі Савета, арганізуе работу па падрыхтоўцы сесій Савета, пасяджэнняў яго прэзідыума, вядзе гэтыя пасяджэнні, забяспечвае кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў;
-
уносіць на разгляд сесіі Савета прапановы аб адмене ў выпадку неадпаведнасці заканадаўству Рэспублікі Беларусь распараджэнняў старшыні выканаўчага камітэта, рашэнняў выканаўчага камітэта;
-
падпісвае рашэнні і пратаколы пасяджэнняў Савета, яго прэзідыума, выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні;
-
забяспечвае разгляд зваротаў грамадзян, адрасаваных Савету, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь Аб зваротах грамадзян і пры неабходнасці ўносіць прапановы па зваротах грамадзян на разгляд сесіі Савета;
-
прымае да разгляду адрасаваныя яму запыты і дае на іх адказ у парадку і тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
-
ажыццяўляе кіраўніцтва апаратам Савета;
-
вырашае іншыя пытанні ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, уключаючы рашэнні Савета.
Галоўны спецыяліст - Паўловіч Марына Барысаўна, тел: 2-23-20.