На гэты раз адвакат закранула тэму, якая тычылася тых сямей, дзеці якіх знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Потым Вера Іванаўна на канкрэтных прыкладах са сваёй практыкі, не называючы прозвішчаў, расказала аб тым, як пакутуюць дзеці ў тых сем’ях, дзе бацькі вядуць амаральны лад жыцця, злоўжываюць алкагольнымі напоямі, не выконваюць абавязкі па ўтрыманню сваёй сям’і. Зазначыла, што ёсць выпадкі, калі бацькі самі ўцягваюць дзяцей ў злачынную дзейнасць. Зараз вялікай праблемай сталі здарэнні сэксуальнага насілля ў сям’і. Да размовы па тэме далучылася чытачка бібліятэкі Марына Лук’янава. Яна на асабістым прыкладзе добра ведае пра стан жыцця ў нядобранадзейнай сям’і. Зараз яна сама займаецца валанцёрскай дзейнасцю. Шчыра і ад душы дапамагае сем’ям, якія знаходзяцца ў такім становішчы.
Напрыканцы сустрэчы бібліятэкары звярнулі ўвагу прысутных на інфармацыйна-пошукавую сістэму “Эталон”, якая дзейнічае ў цэнтральнай раённай бібліятэцы.
СВЯТЛАНА ЖДАНОВІЧ, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Чэрвенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

