Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
09 Студзень 2019

Цыкл сустрэч па прававой тэматыцы прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы

На чарговую з іх завітала натарыус Вольга Апанасевіч. Прысутныя чакалі яе з нецярпеннем. Мерапрыемства праходзіла ў фармаце “Пытанне - адказ”. Яе ўдзельнікі цікавіліся, як выгадней паступіць у тым ці іншым выпадку. Лепш падарыць ці завяшчаць сваю нерухомасць, пісаць завяшчанне ўвогуле ці не. Вольга Міхайлаўна закранула тэму ўшчамлення правоў у выхаванні дзяцей аднаго з бацькоў, калі яны ў разводзе, расказала пра дагавор пажыццёвага забеспячэння пажылых людзей, узгадала пра судзебна-медыцынскую экспертызу для састарэлых, якім больш за 80 гадоў. Хвалюючых пытанняў было шмат, сустрэча ўжо закончылася, а да спецыяліста стаяла чарга з асабістым і злабадзённым. 

Пазнавальнае мерапрыемства адбылося з удзелам загадчыка юрыдычнай кансультацыі Чэрвенскага раёна, адвакатам Верай Ладуцька. Спецыяліст закранула тэму брака і сям’і. Вера  Іванаўна вельмі падрабязна расказала пра правы і абавязкі мужа і жонкі, якія прадугледжаны Кодэксам брака і сям’і. Узгадала ў якіх выпадках заключаецца брачны дагавор. Госця адказала на пытанні прысутных, звязаныя з аліментамі ў адносінах як да бацькоў так і да дзяцей, дарэннем прыватнай нерухомасці, уступленнем у правы наследавання. Адвакат звярнула ўвагу на тое, што жыхары горада з пытаннямі на прававую тэматыку могуць звярнуцца ў юрыдычную кансультацыю бясплатна ў Дні – Канстытуцыі, работнікаў пракуратуры, маці і юрыста. 

Цікавасць гэтых сустрэч заключалася ў тым, што спецыялісты прыводзілі канкрэтныя прыклады са сваёй практыкі. А найбольш злабадзённай тэмай для прысутных было наследаванне.

Напрыканцы кожнага пасяджэння яе ўдзельнікі знаёміліся з інфармацыйна-пошукавай сістэмай “Эталон”, распрацаванай НЦПІ Рэспублікі Беларусь, якая дзейнічае ў цэнтральнай бібліятэцы. Кожны раз для новых наведвальнікаў бібліятэкары расказвалі, як ёю карыстацца, паказвалі, якія дакументы маюцца па хвалюючай тэме.