Былы настаўнік роднай мовы і літаратуры Яўген Несцяровіч прыгадаў гістарычныя абставіны, у час якіх тварыў юбіляр, чым ён жыў і да чаго імкнуўся. Расказаў пра шэдэўр сусветнай літаратуры – паэму “Пан Тадэуш”. У свой час Яўген Антонавіч даследаваў тэму “Беларусь у паэме Адама Міцкевіча “Пан Тадэуш”. Праца настаўніка была надрукавана ў часопісе “Роднае слова”.
Геніем польскай і беларускай літаратуры, талентам непадуласным часу, вялікім мастаком слова, рамантычнай душой, закаханым летуценнікам – так назваў паэта Уладзімір Адамовіч. Усіх прысутных вельмі зацікавіў яго расповед пра каханку маладога Адама – Марылю Верашчаку, якая назаўсёды паланіла сэрца паэта. Прачытаў пранікнёныя выказванні Алега Лойкі, Ніла Гілевіча і Рыгора Барадуліна, адрасаваныя генію сусветнай літаратуры. Прадэкламаваў урывак з эпапеі “Пан Тадэуш” і верш пра каханне “Да М….”.
Творы юбіляра, у перакладзе з польскай мовы вядомых пісьменнікаў, гучалі таксама ў выкананні сяброў клуба Веры Хаткевіч, Зоі Сушкевіч, Ганны Чуган, Людмілы Чаркоўскай, Лідзіі Пыка, Марыі Чаган, Сафіі Картавусавай, Аляксандры Раманьковай, Наталлі Жданок. На сустрэчы, сярод яе ўдзельнікаў, разгарнулася дыскусія наконт таго, чаму паэт пісаў свае творы пераважна на польскай мове, а не на беларускай.
Напрыканцы сустрэчы ўсе з задавальненнем паглядзелі фільмы, прысвечаныя жыццю і творчасці вялікага нацыянальнага паэта беларускай зямлі.
Святлана ЖДАНОВИЧ,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Чэрвенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

