– акцыя пад такой назвай прайшла падчас святкавання Дня Перамогі ў чэрвеньскім лесапарку “Загор’е” на выставе-інсталяцыі “Пісьмы з фронту”, якую ладзіла Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка.
Дзякуючы прадстаўленым на выставе творам беларускіх і рускіх пісьменнікаў, яе наведвальнікі акунуліся ў атмасферу ваенных часоў. Дзеці чыталі вершы Канстанціна Сіманава, Аляксандра Твардоўскага, Янкі Купалы, пісьмы з фронту нашых землякоў.
Кожны жадаючы меў унікальную магчымасць выказаць удзячнасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія, не шкадуючы свайго жыцця, абаранялі Радзіму, напісаўшы ім пісьмо. У акцыі бралі ўдзел людзі самых розных узростаў: мамы з дзецьмі, бабулі з унукамі. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка (на здымку) напісаў пісьмо ветэрану Вялікай Айчыннай вайны з Чэрвеня Мікалаю Фёдаравічу Козыраву. “Палявая пошта” даставіла яго адрасату.
Алена АДАМОВІЧ,
метадыст Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

