Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
16 Сакавік 2018

У цэнтральнай бібліятэцы пачала экспанавацца выстава-інсталяцыя «К нам опять пришла весна»

Вясна – гэта пара, калі абуджаецца прырода, чуецца шчабятанне птушак, ярка свеціць сонейка, тае снег і бягуць ручайкі. Гэта час калі хочацца выглядаць прывабна ў першую чаргу дзяўчынкам, дзяўчынам, жанчынам.

Мілыя, чароўныя, паважаныя – гэта выстава для Вас. На ёй прадстаўлена ўсё, што робіць жанчыну прыгожай: касметыка (туш, губная памада, цені), сродкі догляду за валасамі (лакі, пенкі, грабянцы, заколкі), і, вядома ж, разнастайныя ўпрыгожванні, духі, абутак, сумачкі.

Для Вас таксама прапануем модныя часопісы і кнігі, прысвечаныя дыеце, фітнэсу, масажу, рэлаксацыі, шопінгу і г.д.