Напрыканцы лістапада на пасяджэнні літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь” адбылася вечарына «Імя яго - сімвал Радзімы». Яна была прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння народнага паэтаБеларусі Якуба Коласа.
Удзельнікіклуба з задавальненнем паглядзелі два фільмы: першы ”Я - часовы вандроўнік” пра жыццё паэта, другі - “Колас вечна будзе жыць!..” – успаміны малодшага сына Міхася пра бацьку. Потым вельмі грунтоўна аб жыцці і творчасці юбілярараспавялі былыя настаўнікі роднай мовы і літаратуры Яўген Несцяровіч і Уладзімір Адамовіч. Яны ўзгадалі пра сувязь Канстанціна Міцкевічаз нашай Ігуменшчынай, пра яго любоў да зямлі , людзей і роднага краю, ролю жанчын у жыцці паэта, пра мясціны, звязаныя з яго творчасцю. Сябра клуба Ганна Аўласенка прадэманстравала сувенірную прадукцыю, якую перадала краязнаўчаму музею загадчык аддзела навуковай прапаганды Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я.Коласа Марыя Казакевіч. Гэта закладка з выказваннем Канстанціна Міцкевічапра родную мову, паштоўка-партрэт паэтаз пажаданнямі для беларускага народа і засушаны лісток з дуба, пасаджанага паэтам з партрэтам песняра. Прысутныя з замілаваннем праслухалі запіс класічнага твора “Мой родны кут, як ты мне мілы” на музыку Міколы Равенскага у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля “Песняры”.
З эмацыянальным настроем сябры клуба Зоя Сушкевіч, Вера Хаткевіч, Ганна Сірэнская, Людміла Чаркоўская, Алена Туміловіч, Сафія Картавусава, Аляксандра Макатовіч, Тамара Ганчарык, Васіль Шачок, Аляксандра Раманькова прачыталі паэтычныя творы генія беларускай літаратуры. Удзельніца клуба Сафія Гурына вельмі пранікнёна прачытала ўрывак з аўтабіяграфічнай трылогіі “На ростанях” пра маляўнічыя краявіды роднага краю. Усіх прысутных крануў паэтычны твор Леаніда Галубовіча, які быў прысвечаны юбіляру ў выкананні Уладзіміра Адамовіча. Парадавала навіна Яўгена Несцяровіча аб тым, што у Чэрвені жыве далёкая сваячка Канстанціна Міцкевічапа бацьку Суша Тамара Яўгенаўна.
Наогул, сустрэча атрымалася змястоўнай і цікавай. Доўжылася яна больш за дзве гадзіны.
СВЯТЛАНА ЖДАНОВІЧ,
загадчыца аддзела абслугоўвання і
інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі

