Сёлета канкурсантаў ацэньвалі кампазітар, кандыдат педагагічных навук, выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, прафесар Васіль Глубачэнка; саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Уладзіслаў Плігаўка і лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст Харкаўскай філармоніі Дзмітрый Жарыкаў.
Чэрвенскую дзіцячую школу мастацтваў прадставіў Мікалай Мяшкоў. Падтрымаць канкурсанта прыехалі яго бацька Віктар Мікалаевіч і выкладчык Алена Ліхадзіеўская. Юны акардэаніст выканаў «Арганную кампазіцыю» Дж. Джэймса і «Немудрагелісты матыўчык» С.Гардзейчыка. Яго выступ прынёс у скарбонку ўзнагарод навучэнцаў Чэрвенскай дзіцячай школы мастацтваў Дыплом ІІ ступені.
Арганізатары конкурсу таксама адзначылі Падзякай Алену Ліхадзіеўскую -за падрыхтоўку навучэнца да конкурсу.

