Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 833

Навіны вобласці

У Мінскай вобласці правядуць акцыю па папярэджанні асабліва цяжкіх злачынстваў

07 Верасень 2021

У Мінскай вобласці правядуць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама. Акцыя на тэрыторыі рэгіёну адбудзецца з 7 па 11 верасня.

Нацыянальную літаратурную прэмію ўручылі ў Капылі

06 Верасень 2021

"Слова нас аб’ядноўвае" - дэвіз свята, якое сабрала тысячы беларусаў на Дзень пісьменства ў Капылі.

4-5 верасня ў Капылі пройдзе Дзень беларускай пісьменнасці

03 Верасень 2021

Капыль гатовы прыняць 28-мы Дзень пісьменнасці. Фестываль пройдзе ў гэтыя выхадныя пад дэвізам "Слова нас аб'ядноўвае". Арганізатары паклапаціліся пра тое, каб ператварыць горад у глабальную інтэрактыўную пляцоўку.

Экспедыцыя «Дарога да святынь» адправілася з Мінска ў Капыль

02 Верасень 2021

Святкаванню Дня беларускага пісьменства па традыцыі папярэднічае навукова-асветная экспедыцыя "Дарога да святынь" з жыватворным агнём ад труны Гасподняй. Экспедыцыя адправілася 1 верасня з Мінскага святадухаўскага кафедральнага сабора.

Саламяныя фігуры з'явіліся на палях Мінскай вобласці

01 Верасень 2021

У Мінскай вобласці практычна завяршылася ўборачная кампанія. Да заканчэння жніва на палях традыцыйна з'явіліся ўпрыгажэнні ў выглядзе саламяных фігур. Асабліва шмат такіх скульптур каля дарог да Копыля - месца правядзення абласных "Дажынак".

Сярэдняя школа нумар 4 Нясвіжа хутка адзначыць сваё 30-годдзе

31 Жнівень 2021

Сярэдняя школа нумар 4 Нясвіжа хутка адзначыць сваё 30-годдзе. Гэта ўстанова - адна з сямі зялёных школ Беларусі, з'яўляецца апорнай па экалагічным выхаванні ў раёне. Будынак школы акружаны зялёнымі насаджэннямі. Дэндрапарк, альпінарый, ракарый, ландшафтныя кампазіцыі, малыя архітэктурныя формы ствараюць атмасферу гармоніі з прыродай. Цяпер школа рыхтуецца да пачатку новага навучальнага года.

«Беларуськалій» да 2030 года павялічыць вытворчыя магутнасці па выпуску ўгнаенняў да 16 млн т

30 Жнівень 2021

"Беларуськалій" да 2030 года павялічыць вытворчыя магутнасці па выпуску ўгнаенняў да 16 млн т. Аб гэтым сёння далажыў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій" Іван Галаваты, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Петрышэнка: рамонт аб'ектаў да Дня беларускага пісьменства ў Капылі завершаць у тэрмін

27 Жнівень 2021

Рамонт аб'ектаў да Дня беларускага пісьменства ў Капылі павінны завяршыць да свята. Такім меркаваннем падзяліўся з журналістамі намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка падчас рабочай паездкі ў Капыль.

Аляксандр Лукашэнка зрабіў рабочую паездку ў Лагойскі раён

26 Жнівень 2021

25 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў рабочую паездку ў Лагойскі раён. У гаспадарцы "Астрошыцы" кіраўніку дзяржавы далажылі аб перспектывах развіцця збожжаўборачнага камбайнабудавання. Падставай для мерапрыемства стаў незвычайны юбілей: напярэдадні споўнілася 25 гадоў, як на "Гомсельмашы" па даручэнні Прэзідэнта пачалі выпускаць беларускія камбайны.

У Бараўлянах будуюць новую паліклініку, разлічаную на 800 наведванняў за змену

25 Жнівень 2021

У Бараўлянах будуюць новую паліклініку. Установа аховы здароўя з'явіцца ў комплексе Мінскай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы. Паліклініка сяміпавярховая, разлічана на 800 наведванняў за змену. Яна акажа амбулаторную дапамогу не толькі жыхарам Бараўлянскага сельскага савета, але і навакольных населеных пунктаў.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць