На сайце Мінскага абласнога выканаўчага камітэта будзе арганізавана прамая трансляцыя з фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019 ». Паглядзець прамы эфір можна будзе і на Youtube-канале выканкама.
Трансляваць відэа ў рэжыме онлайн таксама будуць Барысаўскі райвыканкам і ТАА «Светлае тэлебачанне». Спасылкі на прамы эфір будуць размешчаны ў сацыяльных сетках усіх раённых і гарадскiх газет Міншчыны. Асобная трансляцыя з'явіцца ў раздзеле СБ-ТБ на сайце выдавецкага дома «Беларусь сення».
Абласныя «Дажынкі» сёлета пройдуць 12 кастрычніка ў Барысаве. Мяркуецца, што ў мерапрыемствах прымуць удзел больш за 15 тысяч чалавек.
На свяце будуць працаваць выстава-кірмаш, творчыя пляцоўкі, падворкi раёнаў, «Горад майстроў». Галоўнай падзеяй свята стануць вялікі канцэрт і цырымонія ўзнагароджання штогадовага абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур.
Яшчэ адна важная асаблівасць гэтых абласных «Дажынак» - не толькі новы фармат, але і месца правядзення свята. У гэты раз дэлегацыі раёнаў, працаўнікі вёскі і іншыя запрошаныя госці збяруцца пад адкрытым небам на стадыёне «Барысаў-Арэна».

