Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
08 Красавік 2020

Неасцярожнасць пры курэнні - адна з верагодных прычын пажару ў Чэрвені

Увечары 6 красавіка ў Чэрвені ў двары аднаго з прыватных дамоў загарэўся хлеў. Агонь пашкодзіў дах пабудовы.

Як паведаміла «Раённаму весніку» інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алена Немагай, адна з верагодных прычын здарэння - неасцярожнасць пры курэнні.

МНС нагадвае: будзьце ўважлівыя і асцярожныя пры звароце з агнём!