
У дзень памяці беларускай вёскі, спаленай карнікамі 82 гады таму, 22 сакавіка 1943 года, разам з яе 149 жыхарамі, сярод якіх было 75 дзяцей, на мемарыяле, які адкрыўся ў 1969 годзе, з самай раніцы праходзіла народнае ўскладанне кветак. У Хатынь, якая стала сімвалам памяці і смутку, едуць усе, хто жадае аддаць даніну павагі продкам, загінулым, але няскораным. Прайсці, схіліўшы галаву, па яе брукаваным рабрыстым каменем дарожках, застыць пад метраном званоў у мінуце маўчання, каб зноў задумацца аб няўстойлівасці міру на зямлі.








Букеты з руж і гваздзікоў да Вечнага агню і фігуры Няскоранага чалавека ўскладаюць асобы, якія займаюць вышэйшыя дзяржаўныя пасады, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, грамадскіх арганізацый, дэлегацыі абласцей, моладзь.




















Як паведамлялася раней, каб у дзень памяці спаленай вёскі мемарыял наведала як мага больш жадаючых, у МК "Хатынь" 22 сакавіка курсіруе з Мінска спецыяльны аўтобусны маршрут нумар 659.

