Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

22 Кастрычнік 2019

У Чэрвеньскім сектары занятасці людзям з абмежаванымі магчымасцямі дапамагаюць знайсці працу, накіроўваюць на перанавучанне

Падчас штогадовага Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу прэзідэнт акцэнтаваў увагу на магчымасці працаўладкавання людзей з інваліднасцю, якія вельмі хочуць працаваць, нягледзячы на цяжкасці са здароўем. «Асноўныя задачы тут дзве - стварыць сістэму дадатковых стымулаў для наймальніка, які працаўладкоўвае такіх людзей, і дапамагчы знайсці працу канкрэтнаму чалавеку», – сказаў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Працаваць або не чалавек з абмежаванымі магчымасцямі вырашае для сябе сам. Медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія (МРЭК) выдае кожнаму індывідуальную праграму рэабілітацыі, дзе ёсць раздзел «Праграма прафесійнай і працоўнай рэабілітацыі». У ёй пазначана, што паказана грамадзяніну - навучанне, перанавучанне, працаўладкаванне альбо адаптацыя да працоўнай дзейнасці.

Па інфармацыі Алены Забаўскай, намесніка начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва, загадчыка сектара занятасці, у службу занятасці ў гэтым годзе звярнулася дзевяць чалавек, якія маюць (рабочую) групу інваліднасці і жадаюць атрымаць дапамогу ў працаўладкаванні. Стаўленне да такіх людзей асаблівае. Вітаецца жаданне людзей з інваліднасцю палепшыць сваё матэрыяльнае становішча, каб дапамагчы сям'і, адчуваць сябе ў грамадстве запатрабаванымі і патрэбнымі людзьмі. У сектары заўсёды ўважліва выслухоўваюць такіх наведвальнікаў. Спецыялісты падрабязна ўнікаюць у праблему, разам са звярнуўшымiся шукаюць найбольш прыдатныя шляхі вырашэння праблемы: ці будзе гэта перанавучанне, адаптацыя або працаўладкаванне. Напрыклад, Іне Пугачовай, 1996 г.н., прапанавалі прайсці перанавучанне ў Беларускім пратэзна-артапедычным аднаўленчым Цэнтры.

Тут яна навучаецца па спецыяльнасці «майстар па манікюры». Тут прадугледжаны ўсе ўмовы для камфортнага знаходжання інвалідаў. Заняткі па спецыяльнасцях праходзяць у тым жа будынку, дзе пражываюць людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Прадугледжана знаходжанне на навучанні чалавека з інваліднасцю з суправаджаючым. Іна хутка знайшла ў Цэнтры сяброў. Яны шмат часу праводзяць разам: гуляюць, наведваюць выставы, ходзяць у кіно.

Жыхарка г.п. Смілавічы Алена Лешчанка, 1971 г.н., там жа ў Цэнтры, вучыцца спецыяльнасці «Аператар электронна-вылічальных машын (ПЭВМ) з веданнем кампутарнай вёрсткі, графікі і дызайну». Пасля, пры жаданні, яна можа атрымаць і іншую спецыяльнасць.

На этапе адаптацыі да працоўнай дзейнасці наймальніку кампенсуюцца затраты на аплату працы накіраваных на працаўладкаванне інвалідаў. У Чэрвеньскім райаграсэрвісе па адаптацыі працуе Вадзім Ціток, 1968 г.н. Ён даволі доўга спрабаваў самастойна знайсці працу, але ўсе яго спробы былі беспаспяховыя. Пры звароце ў сектар занятасці яму прапанавалі грамадскія аплатныя работы, дзе ён штодня меў дадатковы даход да сваёй пенсіі. У гэты час спецыялісты службы занятасці прапрацавалі пытанне яго працаўладкавання ў Чэрвеньскі райаграсэрвіс. Пасля паспяховага праходжання медыцынскай камісіі ён быў прыняты на працу вартаўніком.

У 2017 годзе Максім Бушмялёў, 1981 г.н., застаўся без працы. Ён таксама спрабаваў знайсці працу самастойна, і толькі пры звароце ў службу занятасці быў накіраваны на працаўладкаванне па адаптацыі ў Райаграсэрвіс па наяўнай спецыяльнасці і вопыце работы ў якасці інжынера па ахове працы. Аляксандр Панцялееў, 1980 г.н., жыве ў сельскай мясцовасці і знайсці працу з трэцяй групай інваліднасці яму праблематычна. Работнікі сектара занятасці правялі з ім гутарку і рэкамендавалі яго кандыдатуру на працу ў «Гіпермаркет 124» спецыялістам па працы з кліентамі на хаце. Такім чынам ён атрымаў магчымасць дадаткова зарабіць, не выходзячы з хаты.

Праблемы з працаўладкаваннем паўсталі і ў жыхара горада Червеня Дзмітрыя Паўлавіча, 1972 г.н., інваліда-вазочніка. Задача перад работнікамі службы занятасці стаяла амаль невыканальная. Нават праходжанне медыцынскай камісіі або прыбыццё на сумоўе да наймальніка для Дзмітрыя цяжка здзяйсняльны. Спецыялісты сектара правялі з мужчынам заняткі, кансультацыі па працы з кампутарам. Цяпер Дзмітрый Паўлавіч таксама працуе ў «Гіпермаркет 124» спецыялістам па працы з кліентамі. Адказвае на званкі, фармуе заказы, атрымлівае дадатковыя сродкі на ўтрыманне сям'і. Зарабляючы, чалавек з абмежаванымі магчымасцямі адчувае сябе запатрабаваным, патрэбным, карысным грамадству. Не адчувае сябе клопатам для сям'і.

Працаўладкаваны з дапамогай сектара занятасці: Сяргей Бабук, 1987 г.н., прыёмшчыкам ў ААТ «Савушкін прадукт»; Анастасія Дзядзюля, 1985 г.н., прадаўцом у краме «Узбекскія шэрагі» ў Чэрвені; кіроўцам працуе ў Чэрвеньскім райпо Іван Кулікоўскі, 1990 г.н.

Арганізацыям, якія працаўладкоўваюцца інвалідаў, прадастаўляюцца падатковыя льготы па ПДВ, падатку на прыбытак, падаткi на нерухомасць і іншыя. Умовы і парадак прымянення падатковых ільгот вызначаны ў Падатковым кодэксе. Акрамя гэтага, працадаўцы часткова вызваляюцца ад выплаты абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

За кошт сродкаў фонду ажыццяўляюцца фінансаванне і кампенсацыя выдаткаў на стварэнне і захаванне спецыялізаваных працоўных месцаў у арганізацыях, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў, а таксама арганізацыях, што фінансуюцца за кошт бюджэту. Акрамя таго, наймальнікам могуць кампенсавацца выдаткі на стварэнне працоўных месцаў, у тым ліку спецыялізаваных, створаных звыш трох працэнтаў ад сярэдняспісачнай колькасці работнікаў, а яшчэ за набытае спецыялізаванае абсталяванне для стварэння працоўных месцаў для інвалідаў.

Наймальнікам, арганізуючым адаптацыю інвалідаў да працоўнай дзейнасці, са сродкаў фонду фінансуюцца расходы на набыццё абсталявання для стварэння працоўных месцаў, матэрыялаў, спецадзення, кампенсуюцца расходы па аплаце працы інвалідаў у поўным аб'ёме. Гэта значыць зараз наймальніку досыць выгадна браць на адаптацыю людзей з інваліднасцю.

Галіна Гамеза. Фота Алены Забаўскай

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць