Свята працы разгарнулася на палетках ААТ «Запольскае». Мерапрыемства сабрала хлебаробаў, ганаровых гасцей і творчыя калектывы, каб урачыста даць старт уборачнай кампаніі.
З прывітальным словам да аграрыяў звярнуўся старшыня Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Навіцкі. Ён адзначыў важнасць захавання народных традыцый і пажадаў механізатарам лёгкага хлеба і шчодрага ўраджаю.
Самым хвалюючым момантам свята стаў зажынак першага снапа. Ганаровае права зрэзаць залатыя каласы было даверана фальклорнаму калектыву «Вечарына» з вёскі Іванічы. Пад старажытныя абрадавыя спевы жанчыны ў нацыянальных строях паклалі пачатак сяўбе.
Па добрай традыцыі не абышлося без блаславення. Абрад асвячэння сельскагаспадарчай тэхнікі, палёў і будучага ўраджаю здзейсніў протаіерэй Мікалай Літвінчык. Пасля святых слоў малітвы камбайны, акропленыя святой вадой, выйшлі на ніву.
Падрабязнасці – у наступным нумары газеты!

