Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

Навіны раёна

Спартакіяда сярод жанчын-членаў першасных арганізацый «Беларускага саюза жанчын» прайшла ў спартыўным комплексе «Ігумен»

07 Сакавік 2019

Па ініцыятыве раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» і асабіста яе старшыні Алы Шахоцькі ўпершыню ў раёне была арганізавана спартакіяда сярод пярвічак грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын».

Пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі

07 Сакавік 2019

Пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі фінансавага аддзела Чэрвеньскага райвыканкама адбудзецца 29 сакавіка 2019 г. у 16.00 у будынку Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта (каб. №70.)

Дарагія жанчыны Чэрвеньшчыны!

07 Сакавік 2019

Сардэчна віншуем вас з цудоўным святам - Днём жанчын.

Галоўным дзяржаўным санітарным урачом Чэрвеньскага раёна прызначаны Аляксандр Бутэнка

07 Сакавік 2019

На пасаду галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці - галоўнага ўрача дзяржаўнай установы «Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» 1 сакавіка 2019 года прызначаны Аляксандр Мікалаевіч Бутэнка.

«Белая ладдзя» - шахматны клуб для пажылых адкрыўся ў Чэрвені

07 Сакавік 2019

Ён арганізаваны на базе аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту сумесна з Чэрвенскім раённым саветам ветэранаў. Клуб з'яўляецца добраахвотным аб'яднаннем грамадзян пажылога ўзросту, заснаваным на агульнасці інтарэсаў, яго дзейнасць накіравана на развіццё майстэрства шахматнай гульні.

Чэрвеншчына — сярод лідараў па адлічэннях у бюджэт

07 Сакавік 2019

Чэрвенскі раён увайшоў у лік буйнейшых плацельшчыкаў падаткаў сярод рэгіёнаў Міншчыны за 2018 год. Ён заняў шостае месца па адлічэннях у кансалідаваны бюджэт пасля Мінскага, Салігорскага, Барысаўскага, Маладзечанскага і Дзяржынскага раёнаў.

Прафілактычная акцыя «Цвярозы кіроўца» ў перыяд 7 па 11 сакавіка 2019 года

06 Сакавік 2019

Адно з самых сур'ёзных парушэнняў правілаў дарожнага руху - кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення. Статыстыка кажа, што 5-10% ДТЗ, якія здзяйсняюцца па віне кіроўцаў, звязана менавіта з гэтым правапарушэннем. Цяжар наступстваў такіх дарожна-транспартных здарэнняў значна вышэй у параўнанні з астатнімі аварыямі. П'янства за рулём, нягледзячы на пастаянную барацьбу з ім, усё яшчэ застаецца нявырашанай праблемай. Алкаголь з'яўляецца адной з найбольш частых прычын ДТЗ і стварае пагрозу для жыцця і здароўя ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

У Маладзечне падвялі вынікі конкурсу «Жанчына года Міншчыны - 2018»

06 Сакавік 2019

У Маладзечне ў Палацы культуры адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурсу «Жанчына года Міншчыны – 2018». Сярод намінантак – прадстаўніца Чэрвеньскага раёна Людміла Шаркова, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

«Зорная парачка»: конкурс у 4-й школе

06 Сакавік 2019

Хлопцы з нашага 4-га «В» класа ўдзельнічалі ў конкурснай праграме «Зорная парачка». Гэтае мерапрыемства прыдумала, арганізавала і правяла наш класны кіраўнік Святлана Мікалаеўна Няборская.

У гаспадарках Чэрвеншчыны пачаўся дзяржаўны тэхнічны агляд трактароў і прычэпаў да іх

06 Сакавік 2019

Сярод першых у раёне трымалі своеасаблівы экзамен напярэдадні пачатку веснавых палявых работ у філіяле “Агра-Бокс” СП “Унібокс”. Тут больш за 80 працэнтаў прадстаўленай тэхнікі атрымала дазвол на далейшую эксплуатацыю.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць