Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 835

Навіны раёна

Каманда Чэрвенскай СДЮШАР выйграла ў Жлобіне трэці матч на рэспубліканскім турніры «Футбольная ліга дзяўчат»

15 Красавік 2019

Сустрэча з камандай Рагачова скончылася пераканаўчай перамогай нашых футбалістак — 7:0.

Увасабляць ідэі ў жыццё вучыліся на семінары-трэнінгу ў Чэрвені

15 Красавік 2019

Складаць гуманітарныя праекты некаторыя арганізацыі Чэрвеньшчыны пачалі яшчэ ў ранейшыя гады. Некаторыя з іх ужо рэалізаваны ў раёне. Для таго, каб праект быў ажыццёўлены, неабходна пісьменна яго скласці, выказаць там сваю ідэю, мэтазгоднасць яе рэалізацыі, патрэбу ў той ці іншай паслузе або прадукце ў грамадстве і выклікаць зацікаўленасць спонсараў у рэалізацыі праекта.

Чэрвеньскія хлопцы з БРСМ у суботу добраўпарадкоўвалі моладзежны помнік і прыбіралі дзіцячы парк

15 Красавік 2019

На ўборцы дзіцячага парку разам з моладдзю працавалі работнікі пошты, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, выкладчыкі Школы мастацтваў.

Фотасправаздача: на суботніку ў лесапарку працавалі работнікі Чэрвеньскага райвыканкама і камунальнай гаспадаркі

15 Красавік 2019

Чэрвенцы добраўпарадкоўвалі тэрыторыю на ўваходзе ў лесапарк і тую яго частку, дзе звычайна праходзяць масавыя мерапрыемствы. Фарбавалі лаўкі, зграбалі і звозілі леташнія лісце і смецце.

Адбыўся першы вясновы Чэрвенскі кірмаш

15 Красавік 2019

Гандаль ля фізкультурна-аздараўленчага комплексу па вуліцы “Победы” разгарнулі эксперыментальная база “Натальеўск”, рыбгас “Волма”, Чэрвенскі лясгас, установа дадатковай адукацыі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Чэрвеня і аддзяленне забеспячэння дзённага знаходжання інвалідаў Чэрвенскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

«Зарнічка» ў Чэрвені: трэцяя школа сабрала на гульню дзятву з усяго раёна

15 Красавік 2019

У суботу на базе трэцяй школы адбылася раённая ваенна-патрыятычная гульня «Зарнічка» для самых маленькіх школьнікаў: у ёй удзельнічалі каманды хлопчыкаў і дзяўчынак 2-4 класаў.

Аб правядзенні раённага навучальнага семінара для работнікаў аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу

12 Красавік 2019

На базе дзяржаўнай установы «Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» ў адпаведнасці з загадам галоўнага лекара Бутэнкі А. Н. ад 27.03.2019 № 43-Аб 8 красавіка 2019 г. праведзены раённы навучальны семінар на тэму «Актуальныя пытанні захавання гігіенічных патрабаванняў аб'ектамі прыдарожнага сэрвісу, прафілактыкі інфекцыйных і паразітарных захворванняў, у перыяд падрыхтоўкі і правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь».

Раённы суботнік!

12 Красавік 2019

13 красавіка 2019 г. у раёне будзе праводзіцца суботнік па зборы сродкаў, для добраўпарадкавання г. Чэрвеня і г.п. Смілавічы, умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў і арганізацый сацыяльнай сферы раёна.

Аднымі з першых у Чэрвені правялі суботнік прафсаюзы

12 Красавік 2019

Прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый, якія ўваходзяць у раённае аб'яднанне прафсаюзаў, правялі суботнік па добраўпарадкаванні пляцоўкі з «Алеяй Працы», высаджанай тры гады таму на Першамайскае свята.

Асабісты прыём грамадзян

12 Красавік 2019

18 красавіка 2019 года з 11.00 да 12.00 ва УА «Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж» па адрасе: Чэрвеньскі раён, г. п. Смілавічы, вул. Максіма Горкага, 12 намеснік старшыні Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта Шахоцька Ала Канстанцінаўна, правядзе асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць