Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

Навіны раёна

У якія вну можна атрымаць мэтавае накіраванне — распавялі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні

07 Чэрвень 2019

Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта і арганізацыі аграпрамысловага комплексу Чэрвеньскага раёна маюць магчымасць накіраваць Вас на навучанне на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ва ўстановы вышэйшай адукацыі на поўны тэрмін навучання (пасля атрымання сярэдняй адукацыі):

Нарыхтоўка кармоў: травы першага ўкосу скошаны ў раёне на палове палеткаў

07 Чэрвень 2019

Касавіца на Чэрвеньшчыне дасягнула экватара. Штодня колькасць скошаных плошчаў павялічваецца амаль на пяць працэнтаў. Спрыяльнае надвор’е дае магчымасць гаспадаркам нарыхтоўваць якасныя травяністыя кармы для грамадскага статка ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.

Добраўпарадкаванне: каля Чэрвеньскага райпо з'явіўся вясёлы паравозік

07 Чэрвень 2019

Вагончыкі паравозіка ярка размаляваныя. У іх ўладкаваныя клумбы і высаджаны кветкі. Пройдзе крыху часу, і яны будуць радаваць вока не толькі работнікам райпо, але і ўсім, хто будзе праходзіць па вуліцы Ленінскай міма складскіх памяшканняў гэтай арганізацыі.

Беларускія паэты Паўлюк Трус і Адам Русак нарадзіліся на Ігуменшчыне

07 Чэрвень 2019

115-годдзю з дня іх нараджэння было прысвечана чарговае пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь”.

«Колаў менш - небяспекі больш!» 2019

07 Чэрвень 2019

З пачатку года на аўтадарогах Мінскай вобласці адбылося 13 дарожна-транспартных здарэння з удзелам вадзіцеляў двухколавых механічных транспартных сродкаў, у якіх 14 чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжару. У 3 ДТЗ вінаватыя вадзіцелі, якія знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, у 4 ДТЗ вадзіцелі кіравалі мотатранспартам без вадзіцельскага пасведчання адпаведнай катэгорыі.

Моладзі пра наркотыкі распавёў начальнік Чэрвеньскай ІСН Андрэй Мірановіч

06 Чэрвень 2019

«Жыццё без допінгу» - пад такой назвай у аматарскім аб'яднанні «Маладзёжнае скрыжаванне» адбылася сустрэча вучняў 7-га класа СШ №2 г. Чэрвеня з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх Андрэем Мірановічам.

Гран-пры з'язджае ў Дружны: завершаны праходзіўшы на Чэрвеньшчыне 20-й абласны пленэр «Фарбы роднай зямлі»

06 Чэрвень 2019

Пасля чатырох дзён напружанай працы юныя мастакі Міншчыны атрымалі за свае старанні заслужаныя ўзнагароды з рук кампетэнтнага журы. Сярод намінантаў і наша Сабіна Аліева: выхаванка выкладчыка Таццяны ПЕНКРАТ узнагароджана дыпломам другой ступені.

Спецыяльная праграма «Мак»

06 Чэрвень 2019

У Чэрвеньскім раёне з 1 чэрвеня па 15 верасня 2019 года ў рамках спецыяльнай праграмы «Мак» будуць праводзіцца аператыўна-прафілактычныя і вышуковыя мерапрыемствы з мэтай недапушчэння распаўсюджвання наркатычнай сыравіннай базы расліннага паходжання (маку, канопляў) на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна.

Кветкавы рай стварыла на сваім падворку Ева Марчанка з Чэрвеня

06 Чэрвень 2019

Кветкі цвітуть у яе ад ранняй вясны і да позняй восені. Не адзін год патраціла на гэта гаспадыня. Зараз цвітуць кусты – вейгела цёмна-бардовая і ружовая, жоўты бружмель, плакучая іва, сартавы бэз, язьмін, магонія, пляцістыя чырвоныя ружы…

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць