Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

Навіны раёна

Міхаіл Шчарбач з Чэрвеня заняў другое месца ў абласным песенным фестывалі ветэранаў «60+»

28 Чэрвень 2019

У заключным канцэрце, прысвечаным 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які адбыўся 26 чэрвеня, былі прадстаўлены ўсе 22 раёны Мінскай вобласці і горад Жодзіна.

Дырэктар Чэрвеньскага лясгаса Андрэй Галкоўскі: «У лес па-ранейшаму хадзіць нельга!»

28 Чэрвень 2019

Нягледзячы на тое, што ўчора прайшоў дождж, забарона на наведванне лясоў, уведзеная ў нашым раёне 12 чэрвеня, не адменена. Пра гэта сёння распавёў «Раённаму весніку» дырэктар Чэрвеньскага лясгаса Андрэй Галкоўскі.

Цікава і з карысцю малодшыя школьнікі праводзілі час у Чэрвеньскай дзіцячай бібліятэцы

28 Чэрвень 2019

Яе работнікі арганізавалі для дзяцей з дзённых аздараўленчых лагераў гарадскіх школ і цэнтра карэкцыйнага развіцця, навучання і рэабілітацыі шмат цікавых мерапрыемстваў.

«Прамая тэлефонная лінія», а таксама прыём грамадзян

27 Чэрвень 2019

2 ліпеня 2019 года ў Чэрвеньскім раённым выканаўчым камітэце дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Атрошчанка Пётр Аляксеевіч правядзе з 12.00 да 14.00 па т. 8 (01714) 26-0-58 «прамую тэлефонную лінію», а таксама прыём грамадзян (каб. №51, 3 паверх).

У філіяле «ААБ Беларусбанк» адкрыты рахунак, на які можна пералічваць сродкі для рэстаўрацыі і аднаўлення аб'ектаў спадчыны Чэрвеньскага раёна

27 Чэрвень 2019

Разліковы рахунак аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Чэрвеньскага райвыканкама, на які можна пералічваць сродкі для рэстаўрацыі і аднаўлення аб'ектаў спадчыны:

Учора ў Чэрвені адбылася чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў

27 Чэрвень 2019

Цэнтральным пытаннем яе парадку дня была работа органаў мясцовага кіравання і самакіравання па выкананню летась на Чэрвеньшчыне мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады.

Дакладна ў мэту: чэрвеньскі паляўнічыя спаборнічалі ў стральбе

27 Чэрвень 2019

У суботу ў Чэрвенскай паляўнічай гаспадарцы адбыліся спаборніцтвы па стралкова-паляўнічым шматбор'і. Мы правялі іх 22 чэрвеня ў памяць аб пачатку вайны. Хочацца, каб заўсёды стрэлы на нашай зямлі гучалі толькі ў ціры або на паляванні.

Школьная «Белорыя»: канікулы ў чэрвеньскіх школьнікаў пачаліся добра

26 Чэрвень 2019

«Мурашыкi» і «Савяты», «Бабраты» і «Аiсцяты», «Гномікі» і «Кветачка-вясёлка» — па гэтых назвах зразумела, што гаворка ідзе пра маленькіх дзецях. Сапраўды, у лагеры «Беларускі» пры СШ № 4 адпачывалі малодшыя школьнікі, 167 хлапчукоў і дзяўчынак ад 6 да 13 гадоў.

Жніво-2019: на Чэрвеньшчыне ўбіраць збажыну будуць 72 камбайны

26 Чэрвень 2019

Паводле аператыўных звестак райсельгасхарчу на 20 чэрвеня, з 72 камбайнаў, якія будуць убіраць зерневыя культуры ў гаспадарках раёна, адрамантаваны 40, што складае 56 працэнтаў ад неабходнага.

Сёлета больш, чым летась: гаспадаркі Чэрвеньшчыны забяспечваюць рост вытворчасці малака

26 Чэрвень 2019

Паводле звестак райсельгасхарчу, з пачатку чэрвеня ў сельгаспрадпрыемствах раёна атрымалі ў сярэднім па 328,9 кілаграма малака ад каровы. Гэта на 19 кілаграмаў больш, чым было за такі ж перыяд летась.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць