Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 833

09 Верасень 2019

Прыклады нематэрыяльнай культурнай спадчыны Мінскай вобласці прадставяць на выставе ў сталіцы

Выстава Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, прысвечаная нематэрыяльнай культурнай спадчыне рэгіёну, адкрыецца ў мастацкай галерэі цэнтра ў сталіцы 12 верасня, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

У экспазіцыі сабраныя 12 элементаў з розных куткоў Мінскай вобласці, у тым ліку 2, якія ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Гэта калядны абрад "Цары" з вёскі Семежава Капыльскага раёна і ўрачыстасці ў гонар шанавання абраза Маці Божай Будслаўскай ("Будслаўскі фэст" у Мядзельскім раёне). Характэрна, што ўсе 12 элементаў выстаўляюцца разам упершыню.

"Прэзентацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі шырокай публіцы - заўсёды значная, унікальная падзея, - адзначыў вядучы метадыст абласнога цэнтра народнай творчасці Ігар Жаўткоў. - Нематэрыяльная спадчына як культурная з'ява не да канца ацэненая грамадствам, а часам і самімі носьбітамі гэтай спадчыны. Між тым менавіта яна з'яўляецца краевугольным каменем ідэнтычнасці беларусаў. Лакальныя сакральныя і свецкія традыцыі, абрады, песні, танцы, рамёствы разам з мовай, літаратурай, жывапісам робяць аб'екты абстрактнай жывой і нежывой прыроды канкрэтнымі нашымі, беларускімі. І вобраз Беларусі (як пазл) складаецца з такіх элементаў і аб'ядноўвае нас у народ".

Наведаць экспазіцыю можна да 13 кастрычніка.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць