Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
31 Май 2019

Стратэгія развіцця БелАЗа разгледжана на пасяджэнні назіральнага савета прадпрыемства

Пад старшынствам Міхаіла Мясніковіча, старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, адбылося планавае пасяджэнне назіральнага савета ААТ «БЕЛАЗ» з удзелам генеральнага дырэктара Пятра Пархомчыка, членаў назіральнага савета, праўлення і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў ААТ «БЕЛАЗ», іншых запрошаных асоб.

У ходзе пасяджэння былі ўнесены прапановы па рэалізацыі плана дзейнасці назіральнага савета на бягучы год, абмеркаваны пытанні актуалізацыі стратэгіі развіцця холдынгу "БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ" на 2016-2020 гады і асноўныя напрамкі яго развіцця на 2021-2030 гады. Падведзены таксама вынікі гаспадарчай дзейнасці за I квартал, прадстаўлены папярэднія вынікі выканання прагнозных паказчыкаў за першае паўгоддзе 2019 года, разгледжаны іншыя пытанні парадку дня.

Да пачатку працы назіральнага савета Міхаіл Мясніковіч агледзеў цэхі асноўнай вытворчасці, тэхналагічнае абсталяванне, прадукцыю і ўзоры кар'ернай тэхнікі. З кіраўнікамі прадпрыемства і завадскіх падраздзяленняў былі абмеркаваныя рабочыя пытанні.

ААТ «БЕЛАЗ» - кіруючая кампанія холдынгу "БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ" — найбуйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання, што прымяняецца ў горназдабыўной і будаўнічай галінах прамысловасці.

Асноўнымі спажыўцамі прадукцыі беларускага аўтамабільнага завода з'яўляюцца горназдабыўныя прадпрыемствы СНД і, перш за ўсё, Расіі, Украіны. У Рэспубліцы Беларусь рынак кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 30-55 тон абмежаваны выкарыстаннем іх толькі некалькімі здабываючымі прадпрыемствамі, у кар'ерах якіх завод праводзіць і выпрабаванні гэтай тэхнікі. Ажыццяўляецца пастаўка самазвалаў і на рынкі краін далёкага замежжа.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць