Па традыцыі, прысутныя правялі мітынг, каб аддаць даніну памяці і павагі старонкам гісторыі беларускай дзяржавы. Адкрыла мітынг намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Лідзія Шчацінка. Яна павіншавала прысутных са 104-й гадавінай Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і падкрэсліла, што гэты дзень з'яўляецца найважнейшым падзеяй, змяніўшай ход гісторыі не толькі нашай дзяржавы, але і мела сусветнае значэнне. Яна паклала пачатак новым сацыяльным пераменам у грамадстве.
- Кастрычніцкая рэвалюцыя прынесла многім людзям свабоду - выбару, права, магчымасцяў і незалежнасці. Сёння наша моладзь атрымлівае якасную адукацыю, мае магчымасць развівацца і ісці наперад. Хай памяць аб вялікай падзеі, з якой пачалася гісторыя беларускай дзяржавы, дапамагае нам працаваць на карысць раёна і сваёй краіны.

Старшыня раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Генадзь Завадскі казаў аб гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі, яе значэнні і заваёвах.
– Сёння вялікае свята – Дзень Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, вынікам якой стала ўтварэнне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, – падкрэсліў ён. - Беларускі народ здабыў сваю дзяржаўнасць. Дзякуючы агульнасці Сацыялістычных Рэспублік наш народ ажыццявіў маштабную мадэрнізацыю, пабудаваў магутную эканоміку і выстаяў у барацьбе з фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне. Мы павінны памятаць і паважаць сваю гісторыю, народныя традыцыі і перадаваць іх будучым пакаленням.

Завяршыўся мітынг ускладаннем кветак да помніка правадыру рэвалюцыі.
Галіна АКБАЛ. Фота аўтара

