Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 833

13 Верасень 2021

Мелодыі восені прагучаць на свяце мастацтваў ва Уздзе 17 верасня

Музыка народнага адзінства прагучыць 17 верасня на 4-м абласным свяце мастацтваў "Мелодыі ўздзенскай восені". Творчы падарунак жыхарам горада да Дня народнага адзінства падрыхтаваў Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву Міхаіл Фінберг.

Апоўдні ў кінатэатры "Кастрычнік" пачнецца канцэрт струннага аркестра "У еднасці часоў і стыляў". У 14.30 ва Уздзенскай дзіцячай музычнай школе маэстра правядзе майстар-клас, а таксама адбудзецца выступленне творчых калектываў пад назвай "Сучаснасць і мінулае". Вечарам у раённым Доме культуры адкрыецца мастацкая выстава і пройдзе вялікі канцэрт "У промнях агульнанароднага свята" з удзелам салістаў аркестра - лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

"У свяце мастацтваў прымуць удзел ансамблі трубачоў, трамбаністаў, саксафаністаў, наша вакальная група. Прагучаць мелодыі нашага адзінства, - расказаў Міхаіл Фінберг. - Нам заўсёды прыемна выступаць ва Уздзе. Тут жывуць людзі, якія любяць беларускую музыку і сваю краіну. Таму да сустрэчы на "Мелодыях уздзенскай восені".

БелТА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць