Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
14 Май 2021

МАЗ і БелАЗ прапануюць ноу-хау

Новы трэнд для кар'ерных самазвалаў-гігантаў! Беларускі аўтазавод працягвае выпрабаванні дызель-тралейвоза. Машына, якая працуе па прынцыпе трамвая або тралейбуса ў экстрэмальных умовах здабычы карысных выкапняў на вялікай глыбіні. У такіх БелАЗах ужо зацікаўлены прамыслоўцы з расійскага Сахаліна, а таксама з Узбекістана. Першая экспартная партыя з Жодзіна адправіцца заказчыкам у наступным годзе.

Сёння беларускія машынабудаўнікі сумесна з навукоўцамі распрацоўваюць перспектыўны электратранспарт для розных сфер эканомікі краіны. Гэта грузавік, смеццявоз, а таксама аэрадромны аўтобус - усе з электрапрывадам. Навукова-тэхнічны патэнцыял сфакусiраваны ў кластары «Электратранспарт». Вырашаецца і адна з задач - стварэнне ўласнай акумулятарнай батарэі.

Напярэдадні першую партыю з 10-ці электробусаў МАЗ атрымалі аўтапаркі сталіцы і абласных цэнтраў. Гэта ноу-хау Мінскага аўтазавода, іх будуць выпускаць серыйна. Камфортны і прасторны электробус на адной зарадцы можа праехаць да 300 кіламетраў.

tvr.by

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць