Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
09 Красавік 2021

БАТЭ згуляе з «Тарпеда-БелАЗам» у 1/2 фіналу Кубка Беларусі

У мінскім Доме футбола адбылася жараб'ёўка паўфінальных пар розыгрышу Кубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цяперашнія ўладальнікі Кубка футбалісты барысаўскага БАТЭ паспрачаюцца за выхад у фінал з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗам".

У другім паўфінале будуць сапернічаць дзеючы чэмпіён краіны салігорскі "Шахцёр" і "Іслач" з Мінскага раёна.

Першыя паўфінальныя матчы адбудуцца 21 красавіка ў Барысаве і Салігорску, паядынкі ў адказ за выхад у фінал пройдуць 5 мая ў Жодзіне і Мінску. Рашаючы паядынак 30-га Кубка Беларусі адбудзецца 23 мая ў Гомелі.

У фінальным матчы мінулага кубкавага розыгрышу футбалісты БАТЭ з мінімальнай перавагай 1:0 перамаглі ў дадатковы час брэсцкае "Дынама".

БелТА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць