Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
12 Май 2020

У Клецку адкрыўся раённы міні-цэнтр бяспекі

У мэтах прафілактыкі гібелі і траўматызму дзяцей ад пажараў у Клецку адкрыўся раённы міні-цэнтр бяспекі, паведамляе МНС Рэспублікі Беларусь.

Заняткі ў цэнтры бяспекі праводзяцца ў індывідуальным парадку, а таксама два разы ў тыдзень з установамі адукацыі Клецкага раёна па графіку зацверджаным упраўленнем адукацыі, спорту і турызму Клецкага РВК.

Варта адзначыць, цэнтр абсталяваны сучасным навучальным абсталяваннем, якое дапамагае на практыцы адпрацоўваць навыкі паводзінаў у экстрэмальнай сітуацыі.

Кожны можа навучыцца правільна аказваць першую даўрачэбную дапамогу шляхам трэніровак на спецыяльных манекенах і абсталяванні, навучыцца правілам бяспечных паводзін у лесе і на лёдзе, прайсці інтэрактыў на пляцоўцы "Рызыкі ў быце", адпрацаваць навык выкліку службы выратавання.

Клецкія ратавальнікі плануюць і ў далейшым мадэрнізаваць цэнтр, абсталёўваць яго новым абсталяваннем.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць