Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
05 Май 2020

У Смалявічах пабудуюць 6 жылых дамоў для мінчан-чаргавікоў

Жылы дом для мінчан-чаргавікоў на 192 кватэры сёлета ўвядуць у эксплуатацыю ў Смалявічах. Пачнуць будаваць яшчэ шэсць. Таксама плануецца пабудаваць школу і два дзіцячыя садкі. Інфармацыя апублікавана ў тэлеграм-канале "Мінск. Афіцыйна".

-У цяперашні час у горадзе-спадарожніку Смалявічах узводзіцца дом на 192 кватэры. Увод аб'екта ў эксплуатацыю намечаны на 2020 год. Адначасова распрацоўваецца праект забудовы і праектна-каштарысная дакументацыя яшчэ па 6 жылых дамах. Работы над імі плануецца завяршыць у чэрвені. Арыентыровачна са жніўня і да канца бягучага года прадугледжаны паэтапны пачатак будаўніцтва гэтых дамоў. Наваселле ў іх змогуць справіць 628 сем'яў, - паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Фёдар Рымашэўскі.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць