Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
23 Красавік 2020

«Беларусаўцы» Прысталічча аказваюць дапамогу пажылым

"Гэта мой сусед", "гэта мае бабуля і дзядуля", "гэта мае блізкія сваякі", "гэта наш былы супрацоўнік", "гэта знаёмы маіх бацькоў", "а гэты пажылы проста мае патрэбу ў нашым клопаце і дапамозе" - з такімі словамі пайшлі ў народ прадстаўнікі пярвічак ГА "Белая Русь" з г.Заслаўя, п.г.т. Мачулішчы, аг. Міханавічы.

Яны прыйшлі на дапамогу пажылым людзям, а таксама грамадзянам, якія пакутуюць хранічнымі захворваннямі. Гэта тыя, хто ўваходзіць у так званую групу рызыкі, якім асабліва небяспечны каранавірус.

Выконваючы ўсе меры бяспекі, члены РГА "Белая Русь" прыйшлі ў дамы тых, каму патрэбна дапамога. Толькі за адзін дзень маскі, дэзінфікуючыя сродкі, лекі, прадукты харчавання былі дастаўлены па 27 адрасах.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць