Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 833

22 Красавік 2020

На тэрыторыі Мінскай вобласці працягваецца прафілактычная акцыя «Дом без гвалту!»

З 13 па 24 красавіка на тэрыторыі сталічнага рэгіёну праводзіцца акцыя "Дом без гвалту!", якая накіравана на прафілактыку хатняга гвалту, паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама.

Падчас правядзення дадзенага мерапрыемства супрацоўнікамі міліцыі будзе ўзмоцнены кантроль у дачыненні да грамадзян, якія ажыццяўляюць гвалт у сям'і. Таксама будуць прымацца дадатковыя меры па абароне асоб сталага ўзросту.

- Кожны дзень у аператыўна-дзяжурныя службы аддзелаў міліцыі вобласці паступаюць шматлікія выклікі на сямейныя скандалы, аднак многія грамадзяне асцерагаюцца звяртацца ў АУС, баючыся яшчэ большай злосці з боку шалапутных дамачадцаў. Практыка паказвае, што наадварот, упэўніўшыся ў сваёй беспакаранасці, дэбашыры наглеюць і ідуць на больш цяжкія злачынствы, - падкрэсліў Андрэй Амбражэй, намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Мінаблвыканкама.

Пра факты сямейнага гвалту трэба звяртацца ў органы ўнутраных спраў па тэлефоне 102 або па "гарачай лініі" для пацярпелых ад хатняга гвалту 8-801-100-8-801.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць