Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 833

24 Студзень 2020

У ДАІ Мінскай вобласці з'явіўся папярэдні запіс на рэгістрацыю аўто

Ва УДАІ Мінаблвыканкама ўведзена платная паслуга, звязаная з рэгістрацыяй транспартных сродкаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце МУС, паведамляе БЕЛТА.

У Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці з 9 студзеня 2020 года ўведзена ў дзеянне платная паслуга для фізічных і юрыдычных асоб «Прыём дакументаў для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, звязаных з рэгістрацыяй транспартных сродкаў, па папярэднім запісе». Кошт за адзiн транспартны сродак складае Br10.

Паслуга аказваецца на падставе заяўкі па панядзелках з 08.30 да 18.00 у будынку УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама па адрасе: Мінск, вул. 101. Таксама заказчык можа пакінуць заяўку з аўторка па пятніцу з 08.00 да 17.00 па тэлефонах МРА ДАІ УУС: 8-017-2596170 і 8-017-3786298. Пры тэлефанаванні неабходна паведаміць найменне арганізацыі або імя па бацьку фізасобы, адрас, колькасць транспартных сродкаў. У прызначаны дзень заказчык, акрамя неабходнай для рэгістрацыі дакументацыі, павінен прадаставіць копію дакумента, якая пацвярджае ўнясенне аплаты паслугі.

Звярнуцца для папярэдняга запісу можна таксама ў рэгістрацыйна-экзаменацыйныя падраздзяленні ДАІ Мінскай вобласці - па месцы рэгістрацыі.

За 2019 год міжраённым рэгістрацыйным падраздзяленнем ДАІ УУС Мінскага аблвыканкама зарэгістравана больш за 31,2 тыс. транспартных сродкаў, знята з уліку звыш 68,1 тыс., унесена амаль 5 тыс. змяненняў у рэгістрацыйныя дакументы. У той жа час было выяўлена 14 машын у вышуку, два факты падробкі рэгістрацыйных дакументаў, 133 перайначванні ідэнтыфікацыйнага нумары, па якіх выяўлены факты падробкі.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць