Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
03 Студзень 2020

Перадавікоў АПК Мінскай вобласці і іх дзяцей чакаюць навагоднія забавы ў «Станькава»

Абласная акцыя "Бацькі-пераможцы, прызёры і іх дзеці" пройдзе 4 студзеня ў цэнтры экатурызму "Станькава" Дзяржынскага раёна, паведамілі БЕЛТА ў Мінаблвыканкаме.

У навагоднім антуражы арганізатары будуць не толькі віншаваць са святамі 400 удзельнікаў мерапрыемства, але і асабліва ўшаноўваць прадстаўнікоў аграпрамысловага комплексу рэгіёна, адзначаных узнагародамі і прызамі за дасягненні. Разам з бацькамі-пераможцамі радавацца навагоднім забавам будуць і іх дзеці.

"Будзе шмат забаў, жартаў і смеху, песень і танцаў. Адбудзецца конкурс арыгінальных пар Дзядоў Марозаў і Снягурак. Не абыйдзецца і без сюрпрызаў", - паабяцалі арганізатары.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць