Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Навіны вобласці

Рэкордны прырост рэзідэнтаў парка «Вялікі камень» зафіксаваны ў 2021 годзе

25 Студзень 2022

У 2021 годзе зафіксаваны рэкордны прырост колькасці рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Аб гэтым заявіў журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Я не хвалюся лічбамі». Ярашэнка расказаў, ці радуюць паказчыкі прадпрыемстваў «Вялікага каменя»

24 Студзень 2022

Кіраўнік адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА расказаў аб эканамічных выніках работы рэзідэнтаў парка, паведамляе БЕЛТА.

Вакцынацыя падлеткаў супраць COVID-19 праходзіць у Салігорску

21 Студзень 2022

Салігорская цэнтральная раённая бальніца праводзіць вакцынацыю дзяцей супраць інфекцыі COVID-19 у школах. Прышчэпліваюць падлеткаў ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў. Галоўная ўмова - наяўнасць пісьмовай згоды бацькоў або законных прадстаўнікоў. Для вакцынацыі дзяцей прымяняецца кітайская вакцына VeroCell.

Цырымонія ўзнагароджвання лепшых ратавальнікаў Мінскай вобласці адбылася ў музеі ВАВ

20 Студзень 2022

На ўрачыстым мерапрыемстве 30 лепшым супрацоўнікам МНС і грамадзянам, якія прынялі ўдзел у выратаванні людзей на пажарах, уручылі граматы і падзякі Мінаблвыканкама і сумежных структур.

Старадарожскі лясгас запусціў вытворчасць біяпаліва з драўняных адходаў

19 Студзень 2022

На базе Старадарожскага доследнага лясгаса адкрылася аўтаматычная лінія па вытворчасці паліўных пелет. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў выконваючы абавязкі дырэктара, галоўны ляснічы лясгаса Сяргей Арцемчык.

Шматфункцыянальны фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрылі ў Міханавічах

18 Студзень 2022

У аграгарадку Міханавічы ўрачыста адкрылі шматфункцыянальны фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Кіт".

Мітрапаліт Веніямін і Аляксандр Турчын наведалі аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў і пажылых у Мінскім раёне

17 Студзень 2022

Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі наведалі аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва Мінскага раёна.

Футбаліст Андрэй Салавей падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»

14 Студзень 2022

Нападаючы Андрэй Салавей стаў іграком салігорскага "Шахцёра". Форвард падпісаў з клубам кантракт на тры гады, паведамляе прэс-служба "гарнякоў".

Аляксандр Ярашэнка: прадпрыемствы «Вялікага каменя» пастаўляюць прадукцыю ў 20 краін свету

13 Студзень 2022

Прадпрыемствы "Вялікага каменя" ажыццяўляюць пастаўкі ў 20 краін свету. Гэта адзначыў кіраўнік адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Тры дзесяцігоддзі беларуска-кітайскіх адносін і стварэнне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Мінскай вобласці правядуць эксперымент: медыкам дазволяць выкупляць арэнднае жыллё

12 Студзень 2022

У Мінскай вобласці плануюць пабудаваць арэнднае жыллё для медыкаў з далейшым правам яго выкупу пасля працяглага перыяду работы ва ўстанове аховы здароўя. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Мінскага аблвыканкама выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць