Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Навіны вобласці

Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў выпусціў імпартазамяшчальную муку для піцы

13 Май 2022

Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў распрацаваў альтэрнатыву імпартнай муцэ для піцы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Адна з музейных галерэй у Раўбічах прапануе экспазіцыю ліпецкай мастачкі

12 Май 2022

Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах раскрывае асаблівасці нашай культурнай самабытнасці. Але ўсё часцей установа становіцца пляцоўкай для міжнародных праектаў і дэманстрацыі замежнага арт-каларыту. Вось і цяпер адна з музейных галерэй прапануе экспазіцыю ліпецкай мастачкі, народнага майстра Расіі Людмілы Люрыс. На культурную дыпламатыю праз тэкстыльны аўтарскі збор паглядзела наш карэспандэнт Наталля Бардзілоўская.

БЕЛАЗ прадставіў эфектыўныя рашэнні для горнай галіны на выстаўцы ў Маскве

11 Май 2022

БЕЛАЗ прадставіў эфектыўныя рашэнні для горнай галіны на фірменным стэндзе XXVI Міжнароднай выстаўкі машын і абсталявання для горназдабыўной і горнаапрацоўчай прамысловасці MiningWorld Russia - 2022, якая прайшла ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

На будынку Мінаблвыканкама ўключалася падсветка ў колерах дзяржаўнага сцяга

10 Май 2022

7 мая ў 21.23 у гонар Дня дзяржаўнага герба і сцяга на будынку Манаблвыканкама ўключалася падсветка ў колерах дзяржаўнага сцяга. Таксама працаваў праектар. На будынку выканкама адлюстроўвалiся дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь і Мінскай вобласці. Падсветка была ўключана да 23.00, праектар працаваў да 4.00.

Аплікацыю саломкай па тканіне асвойваюць юныя мастакі з Барысава

06 Май 2022

Юныя мастакі з Барысава ў новым творчым праекце спалучаюць камбінаваныя тэхнікі. Аплікацыя саломкай па тканіне плюс фантазія. З аднаго боку, яны даюць другое жыццё старым рэчам і адзенню, з іншага - вывучаюць і асвойваюць асновы саломапляцення. Элементы народнасці прысутнічаюць у кожным праекце, што нараджаюцца ва ўзорным аматарскім калектыве мастацкай творчасці "Захапленне" Барысаўскай гімназіі № 2.

БЕЛАЗ мае намер развіваць супрацоўніцтва і ўмацоўваць дзелавыя сувязі з кампаніямі Зімбабвэ

05 Май 2022

БЕЛАЗ мае намер развіваць супрацоўніцтва і ўмацоўваць дзелавыя сувязі з кампаніямі Зімбабвэ. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства па выніках удзелу ў выставе ў адным з самых буйных гарадоў краіны Булавая.

Амаль 300 дзяцей прынялі ўдзел у злёце юных інспектараў руху ў «Зубраняці»

04 Май 2022

Аказанне першай дапамогі, уменне арыентавацца ў аўтагарадку і фігурнае важджэнне веласіпеда. 23 каманды (а гэта парадку 300 чалавек) прынялі ўдзел у злёце юных інспектараў руху ў "Зубраняці". Мерапрыемства праходзіць ужо 50-ы раз. Самым галоўным іспытам для ўдзельнікаў была праверка ведання ПДР. Таксама прайшлі творчыя конкурсы, паказальнае выступленне байцоў АМАП і кінолага з сабакам.

Мемарыяльны запаведнік «Вязынка» адзначае паўвекавы юбілей

29 Красавік 2022

Роўна 50 гадоў споўнілася на пачатку красавіка пазнавальнай і маляўнічай турыстычнай славутасці Маладзечанскага раёна — мемарыяльнаму заказніку «Вязынка». Своеасабліваму помніку беларускаму паэту Янку Купалу, 140-годдзе з дня нараджэння якога грамадскасць адзначыць у гэтым годзе.

Больш за 200 відаў папяровай прадукцыі выпускае папяровая фабрыка Дзяржзнака ў Барысаве

28 Красавік 2022

Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Папяровая фабрыка" Дэпартамента дзяржаўных знакаў Міністэрства фінансаў выпускае больш за 200 відаў папяровай прадукцыі. На прадпрыемстве наладжана гібкая высокамеханізаваная вытворчасць з закончаным цыклам - пачынаючы ад перапрацоўкі сыравіны і да прамых паставак спажыўцу гатовай прадукцыі. Сярод прадукцыі УП "Папяровая фабрыка" Дзяржзнака-дакументы строгай справаздачнасці, а таксама шырокі спектр тавараў народнага спажывання-паштовыя канверты, вучнёўскія сшыткі, офісная папера.

Забяспечанасць сыравінай і інвестпраекты: Ігар Петрышэнка наведаў Барысаўскі завод медпрэпаратаў

27 Красавік 2022

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка наведаў Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць