Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
09 Люты 2024

МУС: здайце зброю добраахвотна!

За 12 месяцаў 2023 года на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна супрацоўнікамі Чэрвеньскага РАУС канфіскавана 14 адзінак агнястрэльнай зброі, 240 адзінак розных боепрыпасаў, грамадзянамі добраахвотна здадзена 139 патронаў рознага калібру, 14 адзінак агнястрэльнай зброі.

Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь нагадвае, што санкцыяй артыкула 295 КК Рэспублікі Беларусь (Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), прадугледжана пакаранне аж да пазбаўлення волі тэрмінам на 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Нагадваю, што асоба, якая добраахвотна здала зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы або прылады, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Паважаныя грамадзяне, калі ў Вас ёсць зброя або яе складовыя часткі, боепрыпасы (знойдзеныя, падораныя, якія засталіся ад памерлых сваякоў у спадчыну) без адпаведнай рэгістрацыі, заклікаю Вас добраахвотна здаць іх у Чэрвеньскі РАУС без якіх-небудзь юрыдычных наступстваў, звярнуўшыся да любога супрацоўніка міліцыі. або патэлефанаваўшы па ніжэйпаказаных тэлефонах.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з абаротам зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, можна звярнуцца ў Чэрвеньскі РАУС па адрасе: г. Чэрвень, вул. Ленінская, 44, кабінет № 105, дзе прыём грамадзян ажыццяўляе старшы інспектар па дазвольнай рабоце аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі маёр міліцыі Няборскі Андрэй Анатольевіч, тэл. 51921 (рабочы), аператыўна-дзяжурная служба Чэрвеньскага РАУС, 29202, 7794798 (МТС), 102.

Час прыёму грамадзян па пытаннях абароту зброі:
аўторак, чацвер - з 15.00 да 20.00 гадзін;

серада, пятніца, субота - з 08.00 да 13.00 гадзін.

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі Чэрвенскага РАУС

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць