Сустрэча прайшла ў цёплай абстаноўцы. Валянціна Эдуардаўна распавяла дзецям аб дзяцінстве будучага касманаўта, аб гадах вучобы і шматлікіх трэніроўках, аб мацярынскай трывозе за сына.
Асаблівую ўвагу Валянціна Эдуардаўна звярнула на добрыя ўзаемаадносіны паміж лётчыкамі, касманаўтамі, на іх шчырае сяброўства. Распавяла дзецям, як глядзела ў зорнае неба і сярод нерухомых зорак шукала ў небе касмічны карабель сына, і яшчэ шмат аб чым.
Школьнікаў цікавіла ўсё. Яны задавалі шматлікія пытанні, на якія атрымоўвалі цікавыя адказы. Потым дзеці пачыталі вершы для маці касмаўта аб касмасе і касманаўтах. З цікавасцю глядзелі відэафільмы пра Алега Навіцкага.
На прыканцы сустрэчы дзеці з задавальненнем сфатаграфаваліся з маці касманаўта Валянцінай Навіцкай.

