Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
24 апреля 2018

Калі вельмі захацець, можна ў космас паляцець

“Калі вельмі захацець, можна ў космас паляцець”, пад такой назвай у Чэрвеньскай дзіцячай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча вучняў 2 класа ДУ “Гімназія №1 імя У.А.Караля” з маці нашага земляка касманаўта Алега Навіцкага Валянцінай Эдуардаўнай Навіцкай.

Сустрэча прайшла ў цёплай абстаноўцы. Валянціна Эдуардаўна распавяла дзецям аб дзяцінстве будучага касманаўта, аб гадах вучобы і шматлікіх трэніроўках, аб мацярынскай трывозе за сына.

Асаблівую ўвагу Валянціна Эдуардаўна звярнула на добрыя ўзаемаадносіны паміж лётчыкамі, касманаўтамі, на іх шчырае сяброўства. Распавяла дзецям, як глядзела ў зорнае неба і сярод нерухомых зорак шукала ў небе касмічны карабель сына, і яшчэ шмат аб чым.

Школьнікаў цікавіла ўсё. Яны задавалі шматлікія пытанні, на якія атрымоўвалі цікавыя адказы. Потым дзеці пачыталі вершы для маці касмаўта аб касмасе і касманаўтах. З цікавасцю глядзелі відэафільмы пра  Алега Навіцкага.

На прыканцы сустрэчы дзеці з задавальненнем сфатаграфаваліся з маці касманаўта Валянцінай Навіцкай.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.cherven.gov.by/ru/videoobzory/item/4492-kali-velmi-zahatsets-mozhna-%D1%9E-kosmas-palyatsets.html#sigProIde810b2ef2e

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс