У госці да школьнікаў завіталі бібліятэкар Горкаўскай сельскай бібліятэкі Святлана Вайцяховіч, супрацоўнікі сектара фальклору і традыцыйнай культуры д. Горковская Слабада загадчыца Таццяна Сафонава, метадыст Галіна Ворнік і мастацкі кіраўнік Ірына Логвін.
Вучні разам з настаўнікамі здзейснілі падарожжа, дзе іх чакалі 4 станцыі:
- Гісторыя беларускай пісьменнасці - правадніца Ворнік Галіна Аляксандраўна.
- «Не проста ў словы мы гуляем, на роднай мове размаўляем» - правадніца Логвін Ірына Уладзіміраўна.
- «Гучы, беларуская песня!» - правадніца Савонава Таццяна Рыгорвўна.
- «Бібліятэка прапануе» - правадніца Вайцяховіч Святлана Іванаўна.
Усім спадабалася падарожжа, шмат новага даведаліся дзеці аб гісторыі пісьменства, аб роднай мове.

