Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

23 сентября 2015

Дзень ведаў

Прайшоў першага верасня ў Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Мы запрасілі да ўдзелу ў ім вучняў адзінаццатых класаў сярэдняй школы №4 г.Чэрвеня. Разам з імі прыйшлі і класныя кіраўнікі – Вераніка Генадзеўна Шчурок і Светлана Міхайлаўна Няборская.

Рабятам і настаўнікам прапанавалі гістарычны ўрок “Апошняя са слуцкіх князёў”, прымеркаваны да 430-годдзя  з дня нараджэння беларускай праваслаўнай святой, асветніцы Соф’і Слуцкай.

 Святлана Ждановіч, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі пазнаёміла прысутных з гісторыяй жыцця апошняй з рода князёў Слуцкіх і Капыльскіх, патомкам вялікага князя Ольгерда па лініі кіеўскіх князёў Аляльковічаў, уладальніцай Слуцкага княства Сафіяй, якая  атыўна займалася царкоўнымі справамі на карысць праваслаўнай царквы. Як магла захоўвала праваслаўных вернікаў ад усіх напасцяў княгіня Сафія. Пад яе покрыва сцякаліся ўбогія, гнаныя за стойкасць веры з розных месцаў. Нягледзячы на небяспечнасць шляху, княгіня разам з богамольцамі пешшу наведвала шматлікія храмы ў дні прастольных святаў. Простыя людзі стагоддзямі захоўваюць паданні аб заступніцтве Сафіі перад случчынай. Згодна яе прароцтву ў Слуцку на Юр’еўскай вуліцы не было ні воднага пажару. Калі былі адчынены мошчы святой, то хрэсны ход з імі не аднаразова ратаваў горад ад эпідэмій і іншых бедстваў.

Афіцыйна Праваслаўнай царквой святая Сафія княгіня Слуцкая кананізавана па Благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Пімена ў Саборы Беларускіх святых 3 красавіка 1984 года. Падставай для ўключэння ў Сабор і далейшай кананізацыі паслужыў рапарт Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта.

Зараз мошчы святой Сафіі знаходзяцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска.

Вучням прапанавалі для чытання кнігу “Дорогами православной Беларуси”, у якой ёсць падрабязнае апісанне жыцця княгіні Сафіі.

Літаратурную гадзіну “Час збіраць камяні” прысвяцілі  60-годдзю з дня нараджэння пісьменніка, члена Саюза баларускіх пісьменнікаў Генадзя Аўласенкі, жыхара Чэрвеня. З біяграфіяй пісьменніка і яго літаратурнай дзейнасцю вучняў і настаўнікаў пазнаёміла бібліёграф Алена Шульга. Многія жыхары Чэрвеня ведаюць Генадзя Пятровіча як настаўніка біялогіі і хіміі, многія ведаюць яго і як паэта, але, напэўна не многім вядома, што ён – ячшэ празаік і драматург. Спачатку гэта былі дзіцячыя казкі, пазней і дарослыя расказы, а затым і фантастычныя раманы. Вучні даведаліся пра разнастайныя творы пісьменніка, многія з якіх ёсць у бібліятэцы. Гэта зборнік вершаў “Час збіраць камяні”, фантастычныя раманы “Дзікія кошкі Барсума”, “Уродка”, містычны трылер “Гісторыя замест матэматыкі” і іншыя.

Група ўдзельнікаў мерапрыемства сфатаграфавалася на памяць.

Святлана ЖДАНОВІЧ,

загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс