Падчас канцэрту яго вядучая, выкладчык Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў Людміла Дарагуж, прыгадала адметныя факты з жыцця і творчасці нашага славутага земляка.
На працягу амаль гадзіны пад скляпеннямі касцёла Узвышэння Святога Крыжа гучалі творы Станіслава Манюшкі.
Іх выканалі музычная капэла школы мастацтваў “Ігуменскія крыніцы”, а таксама надзея і будучыня гэтай установы – таленавітыя навучэнцы, якія годна прадстаўляюць яе на музычных фестывалях і конкурсах самага высокага ўзроўню, удзельнічаюць у мерапрыемствах з нагоды юбілею кампазітара. Сярод іх – Лізавета Гоман, Багдан Крыжык са сваёй выкладчыцай Кацярынай Стахевіч, Ліза Лазоўская, Юлія Баброўская і Яна Ламака, Ганна Новікава. А Валерыя Янчэўская атрымала сваю долю апладысментаў ад удзячных гледачоў не толькі за выкананне мазуркі, але і за паспяховы ўдзел з гэтым творам ў сёлетнім фестывалі-конкурсе імя Міхаіла Грушвіцкага ў Ракаве. Дырэктар школы мастацтваў Галіна Прышывалка ўручыла ён спецыяльны прыз фестывалю-конкурсу і памятны падарунак ад грамадскай арганізацыі “Polska Macierz Shkolna na Bialorusi”.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота Уладзіміра Дарагужа і аўтара

