Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
14 августа 2015

«Лета з добрай кнігай»

Для Чэрвеньскай цэнтральнай бібліятэкі акцыя пад такой назвай стала традыцыйнай.

Праводзіцца яна ў ліпені-жніўні ў скверы на плошчы Свабоды з 12 да 14 гадзін па аўторках і пятніцах.

Бібліёграф цэнтральнай бібліятэкі Алена Шульга сказала:

- Мэта акцыі, па-першае, пазнаёміць з фондамі бібліятэкі, паказаць, якую перыёдыку мы выпісваем. Не ўсе людзі наведваюць бібліятэку. А тут прыйшоў, напрыклад, хтосьці ў сквер адпачыць, ці сустрэцца з кім, і разам з тым мае магчымасць прыемна прабавіць час, пазнаёміцца з нашымі навінкамі, пачытаць часопісы, якія зацікавілі. А прапаноўваем мы іх чытачам на любы густ.

І сапраўды, на лавачцы раскладзены маляўнічыя часопісы: “Наша кухня”, “Мастерица”, “Народный доктор”, “Вокруг света”, “Планета”, “За рулём”, “Делаем сами”, “Сад и огород”, “Причёски”, “Поделюсь советом”, “Сваты”, “Целитель”, “Родная прырода”, “Гаспадыня”, “Белорусское сельское хозяйство” і іншыя.

А для дзяцей бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі Аксана Багдановіч прапанавала казкі і дзіцячыя часопісы: “Апельсин”, “Школа принцесс”, “Принцесса”, “Теремок”, “Стрекоза”, “Весёлый зоопарк” і іншую дзіцячую літаратуру.

Наталья Пархомчык, з Чэрвеня кажа: “Дачушка пойдзе ўвосень у школу - у бібліятэку запішамся”.

- Гэта самая крыха ад таго, што мы маем, - гаворыць  Аксана. - Дзеці цікавяцца рознай літаратурай. Падыходзяць, пытаюцца, што ёсць, а тады і ў бібліятэку прыходзяць (на здымку).

- Нам падабаецца, што прама на вуліцы мы можам штосьці пачытаць, - сказалі дзяўчынкі Надзя і Даша (на здымку). - Сядзем на лавачцы і пагартаем часопісы. І сябрам сваім параім таксама сюды прыходзіць.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.

Фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/videoobzory/item/718-leta-z-dobray-knigay.html#sigProId23a070e6c5

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс