На семінар была запрошана інжынер па лесакарыстанню ДЛГУ “Чэрвеньскій лясгас” Патрубейка Таццяна. Яна распавяла прысутным аб дзейнасці Чэрвеньскага лясгаса, аб супрацоўніцтве з іншымі лясгасамі краіны па ліквідацыі прыродных наступстваў, у выніку якіх былі знішчаны тысячы гектараў лесу. Другая навала, якая пасцігла беларускія лясы і Чэрвеньскі лясгас у тым ліку, гэта жук-караед, які пашкоджвае хвойныя дрэвы, што прыводзіць да іх усыхання і гібелі. Вялікую шкоду лясам Беларусі прыносяць і лясныя пажары, якія часцей за ўсе здараюцца па віне чалавека. Супрацоўнікі лясной гаспадаркі праводзяць прафілактычныя работы па гэтаму патанню. З наступленнем пажаранебяспечнага сезона дзяржаўная лясная ахова перайшла на ўзмоцнены рэжым работы.Таццяна Патрубейка звярнула ўвагу і на пытанне па лесааднаўленню лясных угоддзяў, распавяла аб “Тыдні лесу”, які кожны год праходзіць у краіне, запрасіла прысутных прымаць у ім удзел.
Алена Матвеева,
загадчык дзіцячай бібліятэкі

