Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
26 апреля 2018

ХХІІ адкрыты фестываль-конкурс «Веснавы праменьчык 2018»

20 красавіка ў Маладзечанскай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся ХХІІ адкрыты фестываль-конкурс “Веснавы праменьчык 2018”, які праводзіўся сярод навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячых музычных школ, а таксама агульнаадукацыйных устаноў: школ, гімназій, гімназій-каледжаў мастацтваў.

Мэтай конкурсу з’яўляецца выяўленне адораных навучэнцаў, развіццё іх творчых здольнасцяў, прапаганда ансамблевай музыкі, у тым ліку беларускіх кампазітараў, павышэнне педагагічнага і выканальніцкага майстэрства выкладчыкааў.

Чэрвеньскаю дзіцячую школу мастацтваў у намінацыі “Фартэпіянныя ансамблі” прадставіў на конкурсе дуэт – Яна Баброўская і Яна Ламака (клас выкладчыка  Маргарыты Леанідаўны Коршунавай). Яны выканалі Польку “Трык-трак” Іагана Штрауса і Вальс Мі бемоль мажор нашага знакамітага земляка, кампазітара Станіслава Манюшкі.

За ўдалае выступленне юныя музыканты былі ўдастоены дыплома і атрымалі памятныя сувеніры.

Дзяўчаты – частыя ўдзельніцы разнастайных канцэртаў і мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў нашай школе не толькі для вучняў і іх бацькоў, але і для ўсіх аматараў музычнага мастацтва Чэрвеньшчыны.

Дарэчы, менавіта гэты фартэпіянны дуэт меў гонар прымаць удзел у цэрымоніі адкрыцця музычнай гасцёўны Станіслава Манюшкі ў Смілавічах.

Спадзяёмся, што ўдзел нашых юных музыкантаў у конкурсах і фестывалях будзе з’яўляцца добрым прыкладам для ўсіх тых, хто ў будучым збіраецца прыйсці вучыцца ў нашу Школу мастацтваў.

Галіна Прышывалка,

дырэктар ДУА «Чэрвеньская дзіцячая школа мастацтваў»,

фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/videoobzory/item/4503-hhii-adkryty-festyval-konkurs-vesnavy-pramenchyk-2018.html#sigProIddfa3940f14

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс