Таццяна Патрубейка, інжынер па лесааднаўленні, зрабіла дзецям прэзентацыю на тэму "Правілы паводзін у лесе". Інжынер-лесапатолаг Алеся Бабіновіч расказала юным наведвальнікам бібліятэкі аб розных шкодніках лесу, асаблівую ўвагу звярнула на жукоў-караедаў. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Жанна Чарнавец распавяла аб прафесіях работнікаў лясной гаспадаркі і дзе іх можна набыць, аб Тыдні лесу, які пройдзе ў нашай краіне з 14-га па 21 красавіка.
Дзіцячай бібліятэка і лясгас супрацоўнічаюць на працягу многіх гадоў. Спецыялісты лясгаса прыходзяць на сустрэчы з дзецьмі вельмі часта, бо толькі людзі, адданыя сэрцам сваёй справе, могуць прывіць любоў да лесу.

