Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
31 декабря 2014

Жыве паэтава слова

На снежаньскім пасяджэнні літаратурна-паэтычнага клуба “ Ветразь” яго ўдзельнікі пазнаёміліся з творчасцю беларускага паэта, крытыка, перакладчыка Алеся Дудара, прыурочанага да 110-годдзя з дня нараджэння.

Паэт пэўны час жыў у Пухавічах Ігуменскага павета. Пра яго жыццё вельмі падрабязна распявала ўдзельніца клуба Валянціна Белавусава. У 1920 годзе паэт аформіўся ў трупу артыстаў, якімі кіраваў Уладзіслаў Галубок. Свае творы друкаваў у1921 годзе ў вядомых газетах “ Савецкая Беларусь”, “ Чырвоная змена”.

Aлесь Дудар - адзін з лідэраў літаратурнага аб’яднання маладых беларускіх паэтаў “ Маладняк”. Працаваў з такімі паэтамі : А.Александровічам, М.Чаротам, А.Вольным, М.Зарэцкім, Т.Кляшторным, В.Мараковым. У “ Маладняку” сустрэўся з маладой паэтэсай Наталляй Вішнеўскай, якая ў 1927 годзе стала яго жонкай. Алесь Дудар- адзін з першых беларускіх пісьменнікаў, які стаў ахвярай інспіраванай барацьбы з так званым “ нацыянал-дэмакратызмам”. Верш паэта “ Я- малады” ўпершыню быў надрукаваны ў часопісе “ Радавая рунь”. Вершы “ Беларусь”, “ Кастусь Каліноўскі” ўбачылі свет у часопісах “ Маладняк Каліншчыны” і “ Малады араты” ў 1925 годзе. Вылучаўся яго зборнік “ І залацістей, і сталёвей”, які быў выдадзены ў 1926 годзе.

У 1928 годзе Алесь Дудар разам з М.Чаротам, А.Вольным, М.Зарэцкім далучыліся да літаратурнага аб’яднання “Полымя”. У тым жа годзе за ненадрукаваны верш “Пасеклі наш край папалам” высланы на тры гады ў Смаленск. Па вяртанні ён зноў уключыўся ў літаратурнае жыццё. У 1933 годзе ў Мінску, калі быў адкрыты Дзяржаўны тэатр оперы і балета, перакладаў для яго творы на беларускую мову. 31- га кастрычніка 1936 года арыштаваны і заключаны ў турму, а праз год расстраляны.Такі лёс напаткаў многіх яго паплечнікаў па літаратурнай дзейнасці. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1957 годзе.

Увесь матэрыял члены клуба “Ветразь” ўбачылі на слайдах, якія былі выведзены на экран і распрацаваны яго кіраўніком, Уладзімірам Дарагужом. Вершы Алеся Дудара прачыталі Лідзія Пыка, Марыя Бяжан, Марыя Чаган і іншыя.

A далей удзельнікам клуба “Ветразь” была прадстаўлена прэзентацыя зборніка вершаў Уладзіміра Адамовіча “Крылы жыцця”, выпушчанага аддзелам бібліятэчнага маркетынгу Чэрвеньскай ЦБС у 2014 годзе.Ён аўтар шматлікіх публіцыстычных артыкулаў. Таксама піша вершы, навелы, апавяданні. Друкаваўся ў рэспубліканскім і раённым друку. Адзін з аўтараў літаратурных альманахаў “ Мая Ігуменшчына”, “ Мая Ігуменшчына-2”, “ Мая Ігуменшчына-3”.

Пачалася прэзентацыя з верша, стаўшага песняй “Заве мяне памяць, заве”. Вершы зборніка глыбокія і разважлівыя.Кранальныя да глыбіні душы творы пра малую радзіму- вёску Мрочкі Уздзенскага раёна, дзе прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады паэта. Уяўляеш гэту вёску, прыгажуню раку Лошу. Гэтым мясцінам прысвечаны вершы: “ Мая Уздзеншчына”, “ Лашанская крынічка”, “Вось і Лоша мая!”, “Мрочкі”, “ Сняцца Мрочкі”.

A колькі ў вершах павагі да сваіх бацькоў! З захапленнем напісана, як бацька граў на скрыпцы і цымбалах у вершах “ Бацькава скрыпка”: Памяці роднага музыкі і “Бацька грае на цымбалах”. Маці, Марыі Яфімаўне Адамовіч “у дзявоцтве Заянчкоўскай”, прысвечаны вершы: “ Матуля мая, мамачка!”, “ Матуля родная мая” і да яго эпіграф “ Любоў да маці самая чыстая, самая высокая”.

З вялікай пашанай да беларусаў напісаны вершы – маналогі, эпіграфам да якіх сталі радкі з верша “Я”: “ Беларус- гэта падараваная Богам святыня”. Словы з гэтага твора вельмі кранальныя: “ Я беларус на зямлі пад белымі крыламі на Белай Русі. Я сын Беларусі”. У вершы “ Скарынічы” гучыць дума аб тым, што дзеткі нашы - “па бацьку - скарынічы, а па маці- беларусы, беларусачкі”.

Як шчыры зберагальнік роднай мовы, паэт напісаў верш “ Мова мая”, які з’яўляецца яе гімнам. А верш “ Я прамаўляю…” заканчваецца радкамі: “Мова жыве мая, жыву і я”.

Многа гадоў жыцця Уладзімір Паўлавіч аддаў высакароднай настаўніцкай справе. Працаваў намеснікам дырэктара Кліноцкай сярэдняй школы Чэрвеньскага раёна, дырэктарам СШ № 2 г.Чэрвеня, настаўнікам гэтай школы, загадчыкам метадычнага кабінета і арганізатарам адукацыі аддзела адукацыі Чэрвеньскага райвыканкама, выкладчыкам беларускай і рускай мовы і літаратуры СШ № 1 і СШ №3 г. Чэрвеня.

З настаўніцкай любоўю ім напісаны верш “ Зорны” клас”, які прысвечаны “ зорнаму” выпуску-98 гімназіі імя У.А.Караля г.Чэрвеня.

Самыя высокія пачуцці выказаны да нашай вялікай Радзімы- Беларусі ў вершах : “ Чулае сэрца”, “ Люблю цябе, маю рапсодыю”, “ Каб любіць Беларусь…”.

У апошнім вершы ёсць такія словы:

Каб любіць Беларусь

І цябе, беларус,

Трэба ў сэрцы сваім,

Трэба ў думках сваіх

Дабрыню зберагчы,

Прыгажосць зберагчы.

Не абышоў аўтар ўвагай важныя пытанні нашай рэчаіснасці ў вершах “Выбух” ( пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС), “Застаюцца дзеці без бацькоў…” (пра сацыяльнае сіроцтва).

Творы пра найвялікшае і найважнейшае чалавечае пачуццё “каханне” займаюць значнае месца ў зборніку: “Я цябе не прыдумаў”, “Не трэба пытанняў”, “Мы. Двое нас”, “Прыслухайся”, “Зарапад”. Яны прысвечаны жонцы Ніне Іванаўне. Знаёмства іх адбылося ў студэнцкія гады, калі вучыліся ў Беларускім Дзяржаўным універсітэце. Сваё светлае каханне пранеслі праз усё жыццё.

Члены клуба “ Ветразь” пазнаёміліся з яскрава прадстаўленым матэрыялам у слайдах. Яго склалі метадысты аддзела бібліятэчнага маркетынгу Галіна Ніціеўская і Алена Адамовіч. Удзельнікі клуба даведаліся пра Уладзіміра Паўлавіча як клапатлівага і добрага мужа, бацьку і дзядулю, заўзятага рыбака,грыбніка, агародніка і ягадніка.

Вершы паэта чыталі ўдзельнікі клуба Зоя Сушкевіч, Ганна Сірэнская, Аляксандра Раманькова і іншыя.

Задорныя прыпеўкі з гэтага зборніка праспявалі ўдзельнікі клуба пад акампанемент Тамары Рухловай. Эмацыянальна, ўзнёсла і душэўна прачытаў верш “ Крылы жыцця”, даўшаму назву зборніку сам аўтар, Адамовіч Уладзімір Паўлавіч.

Удзельнікі клуба пажадалі , каб творчыя крылы паэта засталіся моцнымі, а творчая дзейнасць была плённай. Здароўя Вам і поспехаў, Уладзімір Паўлавіч!

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс