Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
24 августа 2016

“Ветразь” разважае аб мінулым і клапоціцца аб будучым

Адбылося чарговае пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба "Ветразь".

Спякотнае надвор'е не перашкодзіла яго ўдзельнікам сабрацца звычным колам аднадумцаў, каб паслухаць і выказаць свае думкі аб экс­курсе ў гісторыю Уладзіміра Дарагужа.

Пасяджэнне было прысвечана тэме "Курапаты Чэрвеньшчыны". Уладзімір Георгіевіч дасканальна і вычарпальна падабраў матэрыялы і фотаздымкі на азначаную тэму. Дакументальныя падрабязнасці жыцця і смерці беларускіх паэтаў і навукоўцаў краналі душу. Шмат бязвінных дзяцей і дарослых згінула ў жорсткай віхуры сталінскіх рэпрэсій.

Як адзначылі ўдзельнікі пасяджэння, на жаль, такія моманты маюць месца ў гісторыі шматлікіх народаў. За­дача кожнага пакалення - не забывацца аб жудасных часах, рабіць правільныя высновы, каб пазбегнуць паўтарэння такіх момантаў гісторыі.

У Беларусі адкрыта гавораць аб тых цяжкіх часах. Створаны мемарыялы, прысвечаныя памяці ахвярам рэпрэсій. Але час ад часу патрэбна напамінаць грамадству аб значнасці лёсу людзей, якія стваралі гісторыю.

Галіна ГАМЕЗА.

Фота Святланы Ждановіч

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.cherven.gov.by/ru/videoobzory/item/1758-%E2%80%9Cvetraz%E2%80%9D-razvazhae-ab-minulym-i-klapotsitstsa-ab-buduchym.html#sigProIdb2a2e35e17

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс