Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

25 мая 2016

«Семья, согретая любовью, всегда надёжна и крепка»

Да Міжнароднага дня сям’і ў цэнтральнай бібліятэцы прайшла сустрэча “Семья, согретая любовью, всегда надёжна и крепка” з галоўным спецыялістам аддзела ЗАГСу Анастасіяй Канапелька.

На мерапрыемства завіталі моладзь і людзі старэйшага ўзросту. Анастасія Юр’еўна расказала пра ролю сям’і і сямейных каштоўнасцей ў нашым жыцці, у якім узросце зараз уступаюць у шлюб хлопцы і дзяўчаты, пра рост паўторных народзін, пра шлюб з іншаземцамі. Галоўны спецыяліст узгадала прысутным прытчу, звязаную з сямейнымі адносінамі паміж мужам і жонкай. Госці мерапрыемства задавалі хвалюючыя іх пытанні спецыялісту. Актыўны ўдзел у сустрэчы прынялі Галіна Уладзіміраўна Прышывалка, Яна Кукаценка, Дзяніс Гуменюк.

  Для прысутных бібліятэкар Вольга Стрыжанкова правяла забаўляльную праграму. Яна задавала загадкі, чытала прыказкі і прымаўкі пра каханне і выхаванне ў сям’і. Задавала пытанні бабулям, на веданне казак і мультыплікацыйных фільмаў, якія яны чытаюць сваім унукам.

Потым бібліёграф Алена Шульга правяла агляд літаратуры па тэме. Удзельнікаў мерапрыемства зацікавілі артыкулы з часопісаў “Для всей семьи любимая”, “Алеся”, “Истории из жизни”, “Психология и я”, “Домашний журнал”.

Напрыканцы сустрэчы ўсіх удзельнікаў павіншавалі са святам і ўручылі кветкі.

Святлана ЖДАНОВІЧ,

загадчыца аддзела

абслугоўвання і інфармацыі

Чэрвеньскай цэнтральнай

раённай бібліятэкі

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс