Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

03 мая 2016

Чарговая сустрэча

Сяброў літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь” запрасілі на літаратурную гасцёўню “Шлях да самаго сябе”.

Яна была прысвечана жыццю и творчасці Міхася Стральцова. Змястоўна і цікава пра пісьменніка, літаратуразнаўца распавяла бібліёграф Алена Шульга. Удзельнікі клуба  на мультымедыйнай устаноўцы з задавальненнем паглядзелі фотаздымкі з сямейнага альбома пісьменніка. Потым вельмі эмацыянальна і выразна вершы Міхася Стральцова прагучалі ў выкананні членаў клуба.

Другой асобе, пра якую ішла гаворка на клубе, прысвяцілі  вечарыну “Адчуванне таемнасці”. Яна была прымеркавана да 160-годдзя з дня нараджэння рускага мастака Міхаіла Врубеля. Пра жыццёвы і творчы шлях юбіляра падрабязна паведаміў старшыня клуба Уладзімір Дарагуж. Ён прапанаваў паглядзець фільм пра мастака з цыкла “В поисках истины”. Потым для сяброў клуба Уладзімір Георгіевіч прадэманстраваў яго карціны і скульптуры.

У рубрыцы «Наш каляндар» размова ішла пра выкладчыка музыкі і спеваў, нашага земляка Івана Няборскага.

Няпоўных 45 год хапіла гэтаму чалавеку, каб пакінуць след на зямлі і добрую памяць пра сябе. Нарадзіўся Іван Архіпавіч у вёсцы Гарадзішча 23 сакавіка 1936 года і ўжо ў тры гады застаўся без маці. Малым, ідучы пасвіць гусей, браў з сабой скрыпачку, якую падараваў хлопчыку дзядуля-сусед, заўважыўшы, напэўна, яго музычныя здольнасці. 3 яе, гэтай скрыпачкі, і пачаўся яго шлях да вялікага мастацтва.

У чатырнаццаць гадоў Іван застаецца круглым сіратой, яго выхоўвала сястра Алена, а ў шаснаццаць — паступае вучыцца ў Гродзенскае музычна- педагагічнае вучылішча. Скончыўшы вучобу, вяртаецца на радзіму і ўладкоўваецца настаўнікам музыкі і спеваўу першую гарадскую школу. Створаны ім харавы калектыў школы ў хуткім часе стаў прызёрам на шматлікіх конкурсах і аглядах мастацкай самадзейнасці.

Важнейшай вехай жыцця Івана Архіпавіча стаў Натальеўскі хор. Пад яго кіраўніцтвам з невялікай вакальнай групы праз пяць гадоў гэты самадзейны калектыў дабіўся прызнання і стаў «народным». Адбылося гэта 20 лютага 1969 года. Геаграфія канцэртаў — ад сельскіх клубаў раёна да выступлення ў 1972 годзе на ВДНГ у Маскве. Тады ж быў зняты на цэнтральным рэспубліканскім тэлебачанні фільм пра хор і яго ўдзельнікаў. У рэпертуары калектыва гучалі песні “Аб маёй Беларусі”, “Зямля мая”, “Натальеўская прывітальная”  беларускіх кампазітараў У.Прохарава, Л.Захлеўнага, І.Кузняцова і іншыя. Генадзь Цітовіч з захапленнем адзначаў, што «тую ж самую песню, што спяваюць іншыя, натальеўцы выконваюць па-свойму: каларытна, ва ўласным тлумачэнні і манеры». У 1970 годзе наш зямляк быў узнагароджаны залатым медалём рэспубліканскага фестывалю мастацкай самадзейнасці, прысвечанага 50-годдзю ЛКСМБ. Быў дыпламантам пятага рэспубліканскага конкурсу харавых калектываў у 1978 годзе.  Іван Архіпавіч Няборскі, апрача музыкі, захапляўся паэзіяй, ведаў на памяць шмат вершаў, быў таленавітым настаўнікам, музыкантам, шчырым, сумленным, вясёлым чалавекам, улюбёным у сваю справу, уякой вызначаўся высокім прафесіяналізмам.                                                                          

                                                                Святлана ЖДАНОВІЧ,

                                                               загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі

                                                               Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

                                                               Фота аўтара.

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс