Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

03 мая 2016

Захаваць, абараніць, зберагчы

Для старшакласнікаў СШ №2 да Дня Зямлі прайшла сустрэча “Захаваць, абараніць, зберагчы”.

На яе завіталі маладыя спецыялісты ДЛГУ “Чэрвеньскі лясгас” : інжынер-лесапатолаг Петрашкевіч Кацярына Іосіфаўна і інжынер па лесакарыстанню Патрубейка Таццяна Геннадзьеўна. Інжынер-лесапатолаг расказала пра работу Чэрвеньскага лясгаса. Прысутныя даведаліся, што ён размешчаны на тэрыторыі трох адміністратыўных раёнаў. У яго склад уваходзіць дзевяць лясніцтваў. Лясгас займаецца лесааднаўленнем і лесаразвядзеннем, аховай леса ад пажараў, абаронай яго ад хвароб і шкоднікаў, загатоўкай, пераапрацоўкай і рэалізацыяй драўніны на ўнутраны рынак і на экспарт. Кацярына Іосіфаўна ўзгадала, што спецыялісты лясгаса вядуць яшчэ і паляўнічую гаспадарку і многа чаго іншага. Інжынер па лесакарыстанню Таццяна Геннадзьеўна паведаміла старшакласнікам дзе можна набыць “лясныя” прафесіі. Расказала пра вучобу у БДТУ і чаму яна выбрала менавіта спецыяльнасць “лясная гаспадарка”. Сустрэча выклікала цікавасць у прысутных, аб гэтым сведчылі пытанні да маладых спецыялістаў Чэрвеньскага лясгаса.

Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары правялі агляд кніг і перыядычных выданняў па тэме.

                                                                                                                  

                                                                                                                   Ждановіч С.А.

                                                                                                                   Фота аўтара.

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс