Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

04 апреля 2016

«Шматнацыянальнае разнаквецце»

Другога красавіка грамадзяне Беларусі і Расіі адзначаюць Дзень яднання. Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка як і заўсёды не засталася ў баку.

Сумесна з настаўнікамі Дзіцячай школы мастацтваў і пры непасрэдным удзеле нязменных чытачоў і гасцей бібліятэкі, была злажана святочная літаратурна-музычная праграма «Шматнацыянальнае разнаквецце», прысвечаная творам мастацтва: музыкі і паэзіі.

Песняй «Дарагія госці» яе распачаў калектыў школы мастацтва: народны вакальны ансамбль “Рэха” і народная музычная капэла “Ігуменскія крыніцы”. У рэпертуары гэтых калектываў ёсць песні, прысвечаныя Радзіме і роднаму краю. Госці таксама паслухалі песню “Бацькаўшчына”.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі - свята, напоўненае для кожнага з нас сваім асабістым сэнсам. Сёння ў кожнага з нас – свая краіна. Але, напэўна, чалавеку цвярозага розуму, які ўмее памятаць усё добрае і светлае, заўсёды хочацца быць у адзінстве, у добрасуседстве, жыць у дружбе і згодзе. Невыпадкова пісьменнікаў нашых краін прыцягвае тэма яднання культур.

Падчас мерапрыемства прагучалі “Деревенские найгрыши” і “Полька беларуская” у выкананні народнай музычнай капэлы “Ігуменскія крыніцы”. Выступілі госці: Лапатка Аляксандр Іларыёнавіч, які амаль 9 гадоў працаваў старшынёй Чэрвенскага РВК; Завадскі Генадзь Анатольевіч – сакратар раённай арганізацыі КПБ; Кулік Анатоль Аляксеевіч – дэпутат Чэрвенскага раённага Савета дэпутатаў.

Былі прапанаваны лірычныя творы, прысвечаныя нашай любай Радзіме. Аляксей Рашчынскі прачытаў верш рускага паэта Андрэя Антонава “Белая Русь”. Верш сучаснай паэткі Надзеі Верас “Гэта ўсё – мая Беларусь” прагучаў у выкананні Любові Джафаравай. Верш Андрэя Антонава “Две сестры” прачытала Алена Матвеева.

Апладысментамі прысутныя сустрэлі дуэт баяністаў у складзе Аляксандра Капцелава і Юрыя Калесніка. У іх выкананні прагучалі “Русские найгрыши” і вальс «Свет и тень».

А потым знаў гучалі вершы. Галіна Ніціеўская прачытала верш беларускага паэта Алеся Ставера “Жураўлі ляцяць…”. Верш Дамініка Бераговіча “Белорусии запах любимый” прадыкламавала Софья Барысаўна Кайрыс. Алена Адамовіч прачытала верш Сяргея Грахоўскага “Любімая і родная”. Верш Ірыны Карнаухавай “Мы все родня друг другу” прагучаў у выкананні Марыі Сяргееўны Чаган.

Вучань дзіцячай школы мастацтва Юрый Копаць выканаў мелодыю з кінафільма “Игрушка”.

Софья Віктараўна Картавусава прачытала верш Аляксандра Аземшы “Белоруссия родная”. Прагучаў твор Віктара Гардзея “Незабудки озёр”.

У заканчэнні святочнай праграмы прагучалі чароўныя гукі скрыпкі Святланы Кузьміч.

Біліятэкарамі была прадстаўлена кніжная выстава па тэме.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.cherven.gov.by/ru/videoobzory/item/1379-shmatnatsyyanalnae-raznakvetstse.html#sigProIdc1efd20581

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс