Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

30 марта 2016

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

Цікавымі, займальнымі і пазнавальнымі прайшлі для нас, дзяцей в. Грабёнка і дзяцей, якія завіталі да сваіх бабуль, вясеннія вакацыі.

Бо кожны дзень нас чакала сельская бібліятэка на Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі.

“Захадзіце, калі ласка,

Вельмі рады будзем вам!

Запрашаем шчыра ў госці

К нам і нашым чытачам!”

Такімі словамі сустракала нас бібліятэкар Святлана Віктараўна Панцялеева і кожны дзень Тыдня быў прысвечаны нейкай новай тэме.

Адкрыццё Тыдня было ўрачыстым. Прыгожа аформленая кніжная выстава “На кніжнай выставе спыніце позірк” размясціла на сваіх паліцах кніжкі розных краін і пакаленняў. Пазнаёміўшыся з кнігамі на выставе, мы з задавальненнем ўдзельнічалі ў віктарыне “Путешествие в книжное царство, мудрое государство». «Павіншуем юбіляраў” – вось тут мы даведаліся, якія ж кніжкі ў гэтым годзе адзначаюць свой “кніжны юбілей.”

Дзень казкі “В сказку двери открываем, приглашаем всех ребят». І зноў нас вітала кніжная выстава “Казка ў госці запрашае…” Якіх толькі казак мы там не пабачылі, і розных народаў і аўтараў, і розных пакаленняў, з цудоўнымі малюнкамі і для розных узростаў, бо ўдзел у нашых мерапрыемствах прымалі і маленькія чытачы. Літаратурна-конкурсная праграма “З героямі казак жыць весялей” паказала, як добра мы ведаем казкі і хто шмат чытае. Але сапраўдным сюрпрызам для нас сталі бібліятэчныя забавы “А пачынаем мы казку так…” Гэта мы самі сачынялі вядомыя казкі “Калабок”, “Чырвоная Шапачка”, “Рэпка” на сучасны лад. Ды не толькі сачынялі, але і разыгравалі. Вось дзе было смеху!

Дзень “чамучак” называўся “Гартайце, чытайце – свет пазнавайце”. Перад гэтым днём нам было заданне падрыхтаваць цікавыя звесткі пра самыя розныя рэчы і з’явы. Кніжная выстава “Чытай і здзіўляйся” вельмі зацікавіла нас, бо на ёй было столькі цікавага і пазнавальнага пра тыя рэчы, з якімі мы сустракаемся кожны дзень, і пра розныя краіны свету, пра жывёл і расліны, пра космас і шмат чаго іншага. А пра тое, пра што і дзе мы можам прачытаць, мы даведаліся з агляду кніг і перыядычных выданняў “Прачытаем з табой аб усім на свеце”. Гульня-віктарына “5 тысяч “дзе”, 7 тысяч “калі”, 100 тысяч “чаму” паказала, колькі цікавага, займальнага і пазнавальнага існуе на нашай планеце і за яе межамі.

Дзень беларусазнаўства “Адкрываем, як свет нанова, беларускае роднае слова”. Парад беларускіх кніг “Хочаш верш, а хочаш казку, выбірай жа, калі ласка” уключаў у сябе раздзелы “З легендаў і казак былых пакаленняў”, “Як чароўна гучаць беларускія вершы”, “Беларуская казка – розуму падказка”, “Старонкі гэтых кніг – гісторыя сама”, “Фантастыка і прыгоды запрашаюць пачытаць”. І сапраўды кожны мог выбраць зацікавіўшую яго кнігу. А на літаратурнай віктарыне “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся” мы даказалі, што шмат чытаем на роднай мове і шмат ведаем пра сваю Беларусь і беларускіх аўтараў.

Закончыўся Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі Днём экалогіі “Зямлі шматколернае ўбранне нам берагчы і памнажаць”. На кніжнай выставе “Адкрыйце для сябе свет прыроды” нас чакалі кнігі пра прыроду самых розных краін свету, пра розныя дзівосы з расліннага і жывёльнага асяроддзя. А некалькі паліц выставы былі прысвечаны прыродзе нашай краіны. Інформхвілінка “Сцяжынкамі роднага краю” пазнаёміла ўдзельнікаў з цікавымі звесткамі пра тое, што расце, квітнее, поўзае, лятае, плавае. І традыцыйна была віктарына «В гостях у матушки природы нам не придётся отдыхать”.

Скончылася свята кнігі салодкім сталом, дзе ўдзельнікі атрымалі прызы.

А яшчэ падчас нашых мерапрыемстваў былі у нас “хвілінкі здароўя”, дзе праходзілі спартыўныя мерапрыемствы.

Мы з нецярплівасцю чакаем наступных вакацый, каб зноў сустрэцца і з сябрамі і з нашымі цікавымі мерапрыемствамі.

Удзельнікамі Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі былі: Лісіца Жэня, Лісіца Кірыл, Знак Насця, Дзямідава Ангеліна, Дзямідаў Дзіма, Дзямідава Алена, Зуськова Таццяна, Посталава Даша, Лісіца Антон і іншыя.

Ад імя ўдзельнікаў вучаніца 6 класа Грабёнскай школы Лісіца Яўгенія.

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс